Top.Mail.Ru
216

У Беларусі за суткі патушаны 8 лясных, 2 тарфяныя і 54 пажары травы і кустоў

У Беларусі за суткі ліквідаваны 8 лясных пажараў на агульнай плошчы 27,22 га, 2 тарфяныя пажары на агульнай плошчы 0,083 га і 54 пажары травы і кустоў на агульнай плошчы 9,989 га. Аб гэтым паведамляе БелТА са спасылкай на МНС.


З васьмі лясных пажараў (у Брэсцкай вобласці — 3, Гомельскай — 3, Мінскай і Магілёўскай — па адным) чатыры ліквідаваны сіламі Мінлясгаса, чатыры — сумесна сіламі МНС і Мінлясгаса. Усяго для ліквідацыі лясных пажараў прыцягваліся 103 адзінкі тэхнікі і 359 чалавек, з іх 10 адзінак тэхнікі, адзін верталёт і 36 работнікаў МНС.

23 красавіка ў 16.00 ліквідаваны лясны пажар, знойдзены 21 красавіка на тэрыторыі Мінскага лясгаса каля вёскі Кайкава Мінскага раёна. Агульная плошча, пройдзеная фронтам пажару, склала 7,6 га. У 16.20 таксама ліквідаваны лясны пажар, знойдзены 22 красавіка ў Нараўлянскім спецлясгасе каля вёскі Маскалеўка Нараўлянскага раёна Гомельскай вобласці. Агульная плошча, пройдзеная фронтам пажару, склала 4 га.

Учора ў 12.47 быў знойдзены лясны пажар у Жыткавіцкім лясгасе каля вёскі Ляхавічы Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці. Для ліквідацыі пажару былі задзейнічаны 20 адзінак тэхнікі і 58 чалавек Мінлясгаса. Верталётам МНС ажыццёўлены 14 скідаў вады за амаль тры гадзіны. Пажар ліквідаваны. Агульная плошча, пройдзеная фронтам пажару, склала 10 га.

Прадоўжана тушэнне ляснога пажару ў Мілошавіцкім лясгасе паблізу вёскі Прыбаловічы Лельчыцкага раёна Гомельскай вобласці. Для ліквідацыі пажару задзейнічалі пяць адзінак тэхнікі і 16 чалавек Мінлясгаса. Пажар лакалізаваны, па стане на раніцу плошча пажару — 5 га.

Фота: БелТА

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю