Top.Mail.Ru

У Беларусі за махінацыі з нерухомасцю затрымалі шэсць чалавек, адзін з іх — крымінальны аўтарытэт

Супрацоўнікі ГУБАЗіК МУС пры сілавой падтрымцы байцоў СПБТ «Алмаз» і АСП «Граніт» унутраных войскаў МУС спынілі дзейнасць злачыннай групы, удзельнікі якой падазраюцца ў махлярстве з нерухомасцю. Пра гэта БелТА паведамілі ў МУС.



Затрыманыя шасцёра зламыснікаў. Сярод іх — адзін з лідараў крымінальнага асяроддзя Беларусі, астатнія неаднаразова судзімыя за махлярства, незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць, крадзяжы і іншыя злачынствы. У схеме таксама ўдзельнічаў прадстаўнік аднаго са сталічных агенцтваў нерухомасці.

Праваахоўнікі высветлілі, што зламыснікі падшуквалі ў Мінску ўладальнікаў кватэр, якія вядуць асацыяльны лад жыцця і маюць запазычанасці па камунальных плацяжах. Уваходзілі да іх у давер, пераконвалі абмяняць жыллё на больш таннае і абяцалі перадаць розніцу ў кошце аб’ектаў.

Пацярпелым куплялі пакоі ў кватэрах, пры гэтым кошт прадаванай нерухомасці штучна прыніжалася, а набытай завышалася. Асноўную частку прыбытку ўдзельнікі групы прысвойвалі і размяркоўвалі паміж сабой, астатняе адпраўлялі ў Расію для папаўнення так званага зладзейскага абшчака.

Следчымі распачатыя крымінальныя справы за махлярства з мэтай атрымання маёмаснай выгады ў асабліва буйным памеры. Фігурантам пагражае да 12 гадоў пазбаўлення волі. Устанаўліваюцца іншыя факты іх злачыннай дзейнасці, а таксама саўдзельнікі.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю