Top.Mail.Ru
149

У Беларусі з-за рэзкага пахаладання ўзмоцнены кантроль за работай аб’ектаў электрасеткавага комплексу

У Беларусі з-за рэзкага пахаладання ўзмоцнены кантроль за работай аб’ектаў электрасеткавага комплексу, паведамілі БелТА ў прэс-службе Міністэрства энергетыкі.



З 12 студзеня адзначаецца паступленне ў Беларусь халодных арктычных паветраных мас з поўначы Еўропы і паніжэнне тэмпературнага фону. У начныя гадзіны тэмпература паветра будзе паніжацца да мінус 15-24 градусаў, месцамі прагназуецца да 28 градусаў.

«Энергазабеспячальныя арганізацыі пераведзены ў рэжым павышанай гатоўнасці. Узмоцнены кантроль за работай абсталявання падстанцый і лініямі электраперадачы, падрыхтаваны рэзервовыя крыніцы электразабеспячэння. Да ліквідацыі магчымых тэхналагічных парушэнняў гатовыя 673 аварыйна-аднаўленчыя брыгады агульнай колькасцю каля 2,5 тыс. чалавек. Яны ўкамплектаваныя неабходнымі сродкамі абароны, інструментамі, спецтэхнікай», — расказалі ў Мінэнерга. 


Для падтрымання камфортнага тэмпературнага рэжыму ў жылфондзе ва ўмовах моцных маразоў павышана тэмпература ў цепласетках краіны. Рэгуляванне цяпла, якое адпускаецца, забяспечваецца за кошт змянення тэмпературы цепланосьбіта і яго аб’ёму з улікам кароткатэрміновых прагнозаў надвор’я ў кожным рэгіёне. Вядзецца пастаянны маніторынг за работай цеплавых сетак, павялічана колькасць іх абходаў.

Наладжана пастаяннае ўзаемадзеянне з падраздзяленнямі МНС, мясцовымі органамі ўлады, службамі Белгідрамета.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю