Top.Mail.Ru

У Беларусі з'явіцца адзіная сістэма браніравання месцаў і продажу білетаў на аўтаперавозкі пасажыраў

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 1 красавіка падпісаў указ № 108, які прадугледжвае стварэнне да 1 ліпеня 2027 года адзінай дзяржаўнай інфармацыйнай сістэмы продажу праязных білетаў на аўтаперавозкі пасажыраў у рэгулярных зносінах. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Указам вызначаюцца склад удзельнікаў, уладальнік і аператар адзінай сістэмы (КУП «Сталічны транспарт і сувязь»), крыніцы фінансавання для яе стварэння і функцыянавання.

Сфарміравана яна будзе шляхам аб’яднання сістэм браніравання і продажу білетаў, інтэграцыі электронных сэрвісаў пры міжнародных аўтаперавозках пасажыраў.

Стварыць яе плануецца на базе дзяржаўнай лічбавай платформы «Разумны горад» за кошт сродкаў інавацыйнага фонду Мінскага гарвыканкама.

Прызначана такая сістэма будзе для браніравання месцаў, продажу праязных дакументаў і багажных квітанцый на прыгарадныя, міжгароднія і міжнародныя аўтаперавозкі.

Пры гэтым не прадугледжваецца павелічэнне расходаў пасажырскіх тэрміналаў і аўтамабільных перавозчыкаў, што не пацягне росту кошту праязных білетаў і багажных квітанцый.

З’яўленне айчыннай дзяржаўнай інфармацыйнай сістэмы дазволіць дасягнуць эфекту ад празрыстасці вядзення бізнесу ў сферы перавозак пасажыраў, укараніць лічбавы інструмент для вывучэння пасажырапатоку і аператыўнага прыняцця рашэнняў па аптымізацыі маршрутнай сеткі. Пасажыры будуць атрымліваць актуальную інфармацыю аб раскладзе руху аўтобусаў усіх перавозчыкаў, а таксама змогуць выбіраць аптымальны маршрут паездкі.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю