Top.Mail.Ru
200

У Беларусі з'явіўся кароткі нумар экстранай псіхалагічнай дапамогі

У Беларусі з’явіўся кароткі нумар, патэлефанаваўшы па якім, можна пагаварыць з дасведчанымі спецыялістамі і хаця б часова палегчыць душу, піша Tochka.by. са спасылкай на «Медыцынскі веснік».



Ён даступны па ўсёй тэрыторыі краіны кругласутачна.

«Па нумары тэлефона 133 у Рэспубліцы Беларусь пачала працу бясплатная кругласутачная служба экстранай псіхалагічнай дапамогі», — піша выданне.

На званкі адказваюць псіхолагі дзяржаўных арганізацый аховы здароўя.

Удакладняецца, што па гэтым нумары можна патэлефанаваць:

  • калі памёр блізкі чалавек

  • пры растаннях

  • пры цяжкіх саматычных захворваннях

  • калі перажываеце сітуацыю гвалту

  • пры ўзнікненні суіцыдальных думак.

Калі сітуацыя не настолькі крытычная або час трывае, лепш звярнуцца вочна на прыём да псіхолага, псіхатэрапеўта або псіхіятра-нарколага.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю