Top.Mail.Ru
300

У Беларусі з пачатку года пасадзілі 32 млн кветак

У Беларусі з пачатку года пасадзілі 32 млн. кветак. Аб гэтым расказаў падчас адзінага дня азелянення міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Сяргей Масляк, паведамляе БелТА.


Паводле слоў Сяргея Масляка, неабходнага ўзроўню азелянёнасці дасягнулі фактычна ўсе буйныя гарады і раённыя цэнтры. «Важна ўдзяляць больш увагі пасадцы лясных культур і аднаўленню тэрыторыі лясных насаджэнняў пасля неспрыяльных з’яў надвор’я», — лічыць міністр.

«У адпаведнасці з планам мерапрыемстваў па навядзенні парадку на зямлі, правядзенні Года добраўпарадкавання, які зацверджаны ўрадам, выдзелены найбольш перспектыўныя напрамкі. Гэта 47 пунктаў. Усе гэтыя мерапрыемствы рэалізуюцца дастаткова актыўна. Многія з іх — з істотным апярэджаннем. На 1 кастрычніка на тэрыторыі нашай краіны ўжо высаджана 32 млн. кветак. Тут безумоўным лідэрам з’яўляецца горад Мінск, на тэрыторыі якога высаджана 10,5 млн. кветак», — адзначыў Сяргей Масляк.

Наступны паказчык — пасадка кустоў. «Усяго на тэрыторыі краіны высаджана 377 тыс. кустоў. Тут таксама безумоўным лідэрам з’яўляецца горад Мінск, на тэрыторыі якога высаджана 177 тыс. кустоў, — падкрэсліў міністр. — Ужо высаджана 305 тыс. дрэў на тэрыторыі краіны. Акрамя таго, ужо добраўпарадкавана 97 экалагічных сцежак і каля 30 крыніц».

Па ініцыятыве Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя 11 кастрычніка ў Беларусі праходзіць адзіны дзень азелянення. Паводле слоў Сяргея Масляка, мэта кампаніі — даць старт маштабнаму азеляненню, якое накіравана на паляпшэнне экалагічнай абстаноўкі на тэрыторыі краіны. Акрамя таго, гэта магчымасць зрабіць больш камфортнымі ўмовы пражывання грамадзян, а таксама аднавіць участкі лясных насаджэнняў, якія пацярпелі ў выніку моцнага ўраганнага ветру.

Далучыцца да гэтай акцыі і мерапрыемстваў можа любы ахвочы, дадаў ён. Шматлікі калектыў прыродаахоўнага ведамства таксама не застаўся ў баку. «Актыўна ўдзельнічалі ў гэтым мерапрыемстве, і толькі за сёння сіламі нашых супрацоўнікаў высаджана больш як 20 тыс. дрэў і 12 тыс. кустоў, а таксама на тэрыторыі Палескага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка больш як 27 тыс. лясных культур», — падзяліўся планамі міністр.

Мінпрыроды запрашае беларусаў далучыцца да маштабнай кампаніі па азеляненні. «Далучайцеся да розных акцый, такіх як „Сад надзеі“, „Пасадзі дрэва“, „Дай лесу новае жыцце!“, „Зялёны двор разам!“ Толькі агульнымі намаганнямі мы зможам захаваць прыродныя багацці ў першародным выглядзе», — падкрэслілі ў міністэрстве.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю