Top.Mail.Ru
293

У Беларусі з 15 кастрычніка будуць па-новаму вызначаць памер шкоды пры ДТЗ

З 15 кастрычніка ў Беларусі памер нанесенай транспартнаму сродку шкоды пры дарожна-транспартным здарэнні будзе вызначацца па-новаму. Пра гэта паведамляе БелТА са спасылкай на Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.



Загадам Беларускага бюро па транспартным страхаванні ад 12 верасня 2025 года № 37-од у новай рэдакцыі выкладаюцца Правілы вызначэння памеру шкоды, нанесенай транспартнаму сродку ў выніку дарожна-транспартнага здарэння (ДТЗ), для мэт абавязковага страхавання грамадзянскай адказнасці ўладальнікаў транспартных сродкаў.

Згодна з дакументам, памер шкоды будзе вызначацца ацэншчыкам страхоўшчыка (Беларускага бюро па транспартным страхаванні) або выканаўцам ацэнкі. Пры гэтым улічваюцца пашкоджанні транспартнага сродку, якія адносяцца да пэўнага ДТЗ. Калі па выніках агляду падзяліць дэфекты эксплуатацыі і пашкоджанні, нанесеныя ў выніку ДТЗ, не ўяўляецца магчымым, то праводзіцца аўтатэхнічная экспертыза. 

Ацэншчык, вылічаючы памер шкоды на дату ацэнкі, зыходзіць з разліку кошту рамонту і (або) абясцэнення яго частак у выніку ДТЗ і разліку кошту транспартнага сродку.

Кошт транспартнага сродку, яго частак і матэрыялаў, якія выкарыстоўваюцца пры рамонце, кошт работ вызначаецца ў нацыянальнай валюце Рэспублікі Беларусь. Замежныя валюты дапушчальныя ў разліках з наступным пераразлікам іх у нацыянальную валюту па афіцыйным курсе Нацбанка ў адносінах да гэтых валют на дату ацэнкі. 

Палажэннем у тым ліку ўстаноўлены парадак вызначэння памеру шкоды, збору і аналізу зыходнай інфармацыі для вызначэння кошту транспартнага сродку і памеру шкоды, правядзення агляду пашкоджанага транспартнага сродку, правядзення ідэнтыфікацыі транспартнага сродку, разгляду спрэчных сітуацый пры вызначэнні памеру шкоды. 

Таксама ўстаноўлены патрабаванні да вызначэння стану пашкоджанага транспартнага сродку і яго частак, прабегу, тэрміну эксплуатацыі і зносу частак, кошту матэрыялаў для рамонту і іншае, фотаздымцы пашкоджанага транспартнага сродку, выбару метадаў ацэнкі кошту. 

Прававы акт прыняты ў адпаведнасці з Палажэннем аб абавязковым страхаванні, зацверджаным Указам Прэзідэнта Беларусі ад 18 сакавіка 2025 года № 108. Загад уступае ў сілу з 15 кастрычніка 2025 года.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю