Top.Mail.Ru

У Беларусі з 1 жніўня зменіцца парадак узгаднення даведак у ФСАН

У Беларусі з 1 жніўня зменіцца парадак узгаднення даведак у Фондзе сацыяльнай абароны насельніцтва. Аб гэтым паведаміла БелТА са спасылкай на прэс-службу Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.


Узгадненне даведак аб тым, што абавязацельствы па пералічэнні абавязковых страхавых узносаў, узносаў на прафесійнае пенсійнае страхаванне выкананы ў поўным аб’ёме або адсутнічаюць, будзе ажыццяўляцца ў аўтаматызаваным рэжыме праз абслуговы банк. «Гэта дасць магчымасць зрабіць узаемадзеянне суб’ектаў гаспадарання з установамі банкаў і органамі ФСАН больш зручным і аператыўным», — падкрэслілі ў ведамстве.

У сувязі з гэтым выкарыстоўваць інфармацыйны рэсурс «Асабісты кабінет плацельшчыка ўзносаў» для ўзгаднення такіх даведак больш не патрабуецца. Пры гэтым захоўваецца магчымасць атрымаць узгадненне даведкі пры асабістым звароце ў раённы аддзел або сектар абласнога або Мінскага гарадскога ўпраўлення ФСАН.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю