Top.Mail.Ru
226

У Беларусі з 1 кастрычніка будзе ўведзена забарона на лоўлю ўсіх відаў рыб на зімавальных ямах

У Беларусі з 1 кастрычніка будзе ўведзена забарона на лоўлю ўсіх відаў рыб на зімавальных ямах, паведамляе БелТА.



У адпаведнасці з правіламі аматарскага рыбалоўства і правіламі вядзення рыбалоўнай гаспадаркі, забараняецца аматарская і прамысловая лоўля ўсіх відаў рыб на зімавальных ямах з 1 кастрычніка па 15 красавіка.

«У ходзе эвалюцыі рыбы прыстасаваліся да пражывання ва ўмовах значных ваганняў тэмпературы вады. Пры нізкіх тэмпературах у большасці рыб запавольваецца абмен рэчываў, зніжаюцца або спыняюцца рухальная актыўнасць і харчаванне, запавольваецца рэакцыя на раздражняльнікі», — расказалі ў БТПР.

У таварыстве праінфармавалі, што розныя віды рыб неаднолькава перажываюць гэты цяжкі перыяд. Многія віды цеплалюбівых рыб, такія як ляшчы, карпы, ліні, ужо ў кастрычніку-лістападзе збіраюцца ў вялікія групы і адпраўляюцца ў зімавальныя ямы. Пры гэтым рыбы аднаго віду і ўзросту зімуюць разам. Рыбы прыціскаюцца адна да адной, і ім ужо холад становіцца не такім страшным. Рыба на зімавальных ямах становіцца лёгкай здабычай, у сувязі з гэтым у перыяд зімоўкі рыбам неабходны дадатковыя ахоўныя мерапрыемствы, якія забяспечваюць прадухіленне іх масавага вылаву.

Пералік зімавальных ям вызначаны Міністэрствам сельскай гаспадаркі і харчавання сумесна з Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю