Top.Mail.Ru
71

У Беларусі якасць паветра адсочваюць на 87 стацыянарных пунктах

Для адсочвання якасці атмасфернага паветра ў Беларусі створана дзяржаўная сетка пунктаў маніторынгу. Як яны працуюць, 19 сакавіка расказала начальнік службы экалагічнай інфармацыі Белгідрамета Алена Мельнік, паведамляе «Минск-Новости».


Стан паветра маніторыць 87 стацыянарных пунктаў, у тым ліку 51 пункт з дыскрэтным або ручным рэжымам адбору проб, 18 аўтаматычных станцый і 18 газаналізатараў з наборам сэнсарных прылад (яны дазваляюць у рэжыме рэальнага часу атрымліваць аператыўную інфармацыю аб якасці атмасфернага паветра).

— Атрыманыя пробы параўноўваюць з гігіенічнымі нарматывамі. Калі паказчыкі перавышаюць устаноўленыя рамкі, мы аператыўна інфармуем Мінскі гарадскі і абласныя камітэты прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя з мэтай прыняцця імі далейшых рашэнняў, — расказала Алена Мельнік.

На якасць паветра ўплывае мноства фактараў. У гарадах гэта могуць быць рэльеф мясцовасці і характар забудовы. Аднак у першую чаргу чысціня паветра залежыць ад метэаралагічных умоў. Да тых, якія дрэнна ўплываюць на абстаноўку, адносяцца слабы вецер, штыль, высокая тэмпература, адсутнасць ападкаў. Таксама адыгрываюць ролю перыяды прыземнай інверсіі, калі ствараецца «замыкальны» пласт, які перашкаджае вынасу забруджвальных рэчываў у верхнія пласты атмасферы. Менавіта ў такі час гараджане адчуваюць дыскамфорт, звязаны з прысутнасцю старонніх пахаў.

— Варта адзначыць, што большую частку года ў гарадах Беларусі назіраецца добрая сітуацыя з паветрам. Перыяды з неспрыяльнымі метэаралагічнымі ўмовамі непрацяглыя, — падкрэсліла спецыяліст.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю