Top.Mail.Ru

Падведзены вынікі Года добраўпарадкавання і вызначаны найлепшыя вобласць, раёны і населеныя пункты

Адпаведную пастанову падпісаў Прэм’ер-міністр Аляксандр Турчын, паведамілі ў прэс-службе ўрада.



Найлепшымі прызнаныя — Гомельская вобласць, 7 раёнаў (па адным у кожнай вобласці і Мінску) — у Брэсцкай вобласці — Бярозаўскі раён, у Віцебскай — Чашніцкі, у Гомельскай — Калінкавіцкі, у Гродзенскай — Лідскі, у Мінскай — Маладзечанскі, у Магілёўскай — Шклоўскі, у сталіцы — Першамайскі раён, 15 населеных пунктаў у 5 катэгорыях. 

Падвядзенне вынікаў па добраўпарадкаванні ў населеных пунктах не з’яўляецца навацыяй, звярнулі ўвагу ва ўрадзе і нагадалі, што ў адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў ад 9 красавіка 1998 года № 575 штогод у краіне праводзіцца рэспубліканскі агляд санітарнага стану і добраўпарадкавання населеных пунктаў, пераможцы якога традыцыйна ўзнагароджваюцца пераходным вымпелам і грашовымі прэміямі (за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту). 

Па выніках Года добраўпарадкавання пераможцамі агляду з’яўляюцца: 

— сярод абласных цэнтраў і Мінска — Гродна; 

— сярод гарадоў з насельніцтвам больш за 50 тысяч жыхароў — Ліда Гродзенскай вобласці і Наваполацк Віцебскай вобласці; 

— у катэгорыі гарадоў і гарадскіх пасёлкаў з насельніцтвам ад 10 да 50 тысяч жыхароў — Астравец Гродзенскай вобласці, Заслаўе Мінскай вобласці і Пружаны Брэсцкай вобласці; 

— сярод гарадоў і гарадскіх пасёлкаў з насельніцтвам да 10 тысяч жыхароў — Чашнікі Віцебскай вобласці, Чэрыкаў і Бялынічы Магілёўскай вобласці, гарпасёлак Акцябрскі Гомельскай вобласці; 

— найлепшыя сельскія населеныя пункты — вёска Домжарыцы Лепельскага раёна і аграгарадок Кастрычніцкая Віцебскага раёна Віцебскай вобласці, аграгарадок Кароцькі Кармянскага раёна Гомельскай вобласці, аграгарадок Шэні Пружанскага раёна і вёска Ляскавічы Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю