Пра гэта на днях паведаміў міністр энергетыкі Дзяніс Мароз падчас сустрэчы з калектывам філіяла «Гомельская ЦЭЦ-2», паведамляе прэс-служба Мінэнерга.
— Колькасць электрамабіляў на дарогах краіны перавысіла 28 тысяч. Для развіцця гэтага напрамку ў нашай краіне створаны камфортныя ўмовы, дзейнічаюць стымулюючыя меры. Створана разгорнутая сетка зарадных станцый, усяго іх звыш 1,4 тысяч. Па гэтай колькасці Беларусь займае лідзіруючыя пазіцыі на прасторы СНД, — адзначыў профільны міністр.
Расце і колькасць гарадскога пасажырскага электратранспарту — сучасных беларускіх электробусаў:
— Цяпер яны курсуюць не толькі ў Мінску і абласных цэнтрах, але і ў Жодзіне і Шклове. На сённяшні дзень такі праект знаходзіцца ў прапрацоўцы ў Наваполацку. Яны забяспечваюць павышэнне камфортнасці пражывання людзей, уносяць уклад у паляпшэнне экалагічнай сітуацыі — садзейнічаюць скарачэнню шкодных выкідаў у атмасферу.
Міністр таксама адзначыў, што ва ўсталёўцы зарадных станцый брала ўдзел арганізацыя, якая ўваходзіць у структуру Міністэрства энэргетыкі — «Белсельэлектрасеткабуд».
— Агульны аб’ём спажывання электраэнергіі зараднымі станцыямі для электратранспарту ў 2024 годзе склаў 39,6 мільёнаў кВтч і вырас удвая ў параўнанні з 2023 годам. У 1 квартале 2025 года назіраецца рост спажывання электраэнергіі зараднымі станцыямі ў 2,2 разы ў параўнанні з аналагічным перыядам 2024 года, — агучыў дадзеныя Дзяніс Мароз.