Top.Mail.Ru

Указам Прэзідэнта ўводзіцца новы парадак работы аўтапарковак і стаянак

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 27 мая падпісаў указ № 218, якім уносяцца змены ва ўказ ад 3 кастрычніка 2006 года № 589 «Аб упарадкаванні работы аўтамабільных стаянак і аўтамабільных парковак». Пра гэта паведамляе БелТА.



Дакументам, у прыватнасці, удакладняюцца ўмовы арганізацыі і ўтрымання аўтапарковак, за карыстанне якімі будзе збірацца плата, выключаецца абавязковая ўмова па аснашчэнні платных парковак прыладамі па ўліку часу і разліку платы, а таксама тэхнічнымі сродкамі, якія перашкаджаюць выезду транспартнага сродку (ТС) з паркоўкі ў выпадку неўнясення платы.

Указам вызначаюцца катэгорыі транспартных сродкаў, плата за паркоўку якіх не збіраецца. Да іх аднесены ТС аператыўнага прызначэння, а таксама выкарыстоўваюцца ў мэтах забеспячэння абараназдольнасці, правапарадку, ліквідацыі надзвычайных сітуацый, аказання медыцынскай дапамогі (у тым ліку хуткай меддапамогі), нацыянальнага аператара паштовай сувязі і іншыя.

Аўтамабільныя паркоўкі, размешчаныя на рынках, каля гандлёвых аб’ектаў і аб’ектаў сацыяльна-культурнага прызначэння, застаюцца бясплатнымі.

Указ накіраваны на змяншэнне транспартнай і экалагічнай нагрузкі на цэнтральныя часткі гарадоў, павышэнне эфектыўнасці функцыянавання паркавальнай прасторы і плацежнай дысцыпліны аўтаўладальнікаў у частцы карыстання паркоўкамі.

Парадак работы аўтамабільных парковак і стаянак, а таксама збірання платы за іх будзе вызначаны Саветам Міністраў.

Нормы ўказа ў частцы ўвядзення новага парадку работы аўтапарковак і стаянак уступаюць у сілу праз тры месяцы пасля яго афіцыйнага апублікавання.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю