Top.Mail.Ru

Дзень народнага адзінства адзначылі ў Рэспубліцы Беларусь

17 верасня Рэспубліка Беларусь адсвяткавала Дзень народнага адзінства. Ён быў заснаваны 7 чэрвеня 2021 года ўказам нумар 206.

Свята прымеркавана да пачатку вызваленчага паходу Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь у 1939 годзе, у выніку якога падзелены па ўмовах Рыжскага мірнага дагавора беларускі народ зноў уз’яднаўся.

Тэрыторыя Беларусі была падзелена паміж дзвюма дзяржавамі ў выніку польска-савецкай вайны 1919-1920 гадоў. На тэрыторыі ўсходняй часткі Беларусі была створана Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка, якая ўваходзіла ў склад СССР. Заходнія тэрыторыі Беларусі былі далучаны да Польшчы — частка зямель захоплена палякамі ў час вайны, частка адышла згодна з Рыжскім мірным дагаворам, падпісаным 18 сакавіка 1921 года.

У склад польскай дзяржавы ўвайшла тэрыторыя плошчай больш за 112 тыс. кв.км з насельніцтвам 4,6 млн чалавек (паводле даных 1931 года). За гэтымі землямі замацавалася неафіцыйная назва Заходняя Беларусь, якую ўлады Польшчы не прызнавалі. У афіцыйных дакументах гэтыя тэрыторыі часцей называлі «крэсы ўсходнія».

Заходняя Беларусь была адносна адсталай аграрнай ускраінай Польшчы. Край у асноўным выкарыстоўваўся дзяржавай як крыніца сыравіны і таннай рабочай сілы. Рабочы дзень у прамысловасці складаў 10-12 гадзін, зарплата была больш нізкай, чым у спрадвечна польскіх рэгіёнах. Больш за 80 працэнтаў насельніцтва краю былі заняты ў сельскай гаспадарцы.

  • У адносінах да беларусаў польскія ўлады праводзілі палітыку паланізацыі і асіміляцыі. Яны не дазвалялі выкарыстоўваць беларускую мову ў дзяржаўных установах, забаранялі беларускія школы. З 400 беларускіх школ, што існавалі на тэрыторыі Заходняй Беларусі да польскай акупацыі, у 1934 годзе дзейнічалі толькі 16, а ў 1939 годзе не засталося ні адной. Жорстка праследавалася беларуская прэса. Калі ў 1927 годзе легальна выдаваліся 23 беларускія газеты і часопісы, то ў 1932-м іх стала 8, да 1937 года засталіся толькі прапольскія і клерыкальныя выданні. У Заходняй Беларусі не было беларускіх тэатраў і музычных устаноў. Улады знаходзілі розныя прычыны, каб закрываць беларускія выдавецтвы, бібліятэкі, хаты-чытальні.

Галоўным метадам кіраўніцтва польскага ўрада было прымушэнне, а часта і тэрор. Звычайнай з’явай былі масавыя рэпрэсіі паліцыі ў адносінах да насельніцтва ў час карных экспедыцый па ўціхамірванні сялянскіх выступленняў. Часта праводзіліся судовыя палітычныя працэсы. Для ізаляцыі «грамадска небяспечных элементаў» выкарыстоўваліся турмы. У 1934 годзе быў створаны Бяроза-Картузскі канцэнтрацыйны лагер, праз які за 5 гадоў існавання, паводле няпоўных даных, прайшлі больш за 10 тыс. вязняў.

Беларускі народ ніколі не мірыўся са сваім паднявольным становішчам. На працягу 20 гадоў ён вёў барацьбу за сацыяльнае і нацыянальнае вызваленне, якая ў розны час прымала розныя формы, але ніколі не спынялася. Нярэдкімі былі выступленні рабочых і сялян. Свой важкі ўклад унеслі культурна-асветныя арганізацыі, вядучай сярод якіх было Таварыства беларускай школы. На чале рэвалюцыйнага руху доўгія гады стаяла Камуністычная партыя Заходняй Беларусі.

У канцы 1930-х гадоў пагроза вайны, якая зыходзіла ад нацысцкай Германіі, навісла над усёй Еўропай. Каб прадухіліць яе, патрэбны былі сумесныя дзеянні вядучых краін Заходняй Еўропы і СССР. Разумеючы гэта, Савецкі Саюз у другой палове 1930-х гадоў зрабіў шэраг спроб стварыць сумесна з Вялікабрытаніяй, Францыяй і іншымі заходнімі краінамі антыгітлераўскую кааліцыю. Аднак вядучыя еўрапейскія дзяржавы адмовіліся ад такога саюза, употай імкнучыся накіраваць гітлераўскую агрэсію на ўсход. Савецкі Саюз аказаўся перад выбарам: або прадоўжыць процістаянне сам-насам з набіраючай ваенную моц Германіяй, або зрабіць спробы дыпламатычным шляхам адвесці ад сябе пагрозу. У такіх умовах СССР заключыў з Германіяй Дагавор аб ненападзенні, які быў падпісаны 23 жніўня ў Маскве. Да дакумента прыкладаўся дадатковы сакрэтны пратакол аб падзеле сфер уплыву паміж Германіяй і Савецкім Саюзам. Згодна з гэтым дакументам у выпадку ліквідацыі польскай дзяржавы і падзелу яе тэрыторый пад сферу ўплыву СССР падпадалі ў тым ліку і землі Заходняй Беларусі

1 верасня 1939 года гітлераўская Германія напала на Польшчу. Пачалася Другая сусветная вайна. Нямецкія дывізіі перайшлі граніцу ў некалькіх напрамках і пачалі хутка перамяшчацца ўглыб польскай дзяржавы. Яе ўрад і камандаванне не змаглі арганізаваць эфектыўную абарону і на трэцім тыдні вайны пакінулі краіну.

У сярэдзіне верасня нямецкія войскі падышлі да тэрыторыі Заходняй Беларусі і Заходняй Украіны. Германскае кіраўніцтва, спасылаючыся на дамоўленасць ад 23 жніўня, падганяла савецкі бок хутчэй выступіць супраць Польшчы. Але Сталін адцягваў выступленне. Толькі калі польская армія ў цэлым была разбіта, практычна ўсе спрадвечныя польскія тэрыторыі заняты нямецкімі войскамі, у краіне заставаліся толькі адзінкавыя пункты супраціўлення, савецкі ўрад аддаў распараджэнне камандаванню Чырвонай Арміі перайсці граніцу.

  • Раніцай 17 верасня польскаму паслу ў Маскве была ўручана нота ўрада СССР. У ёй гаварылася: «Польска-германская вайна выявіла ўнутраную нежыццяздольнасць польскай дзяржавы. На працягу дзесяці дзён ваенных аперацый Польшча страціла ўсе свае прамысловыя раёны і культурныя цэнтры. Варшава як сталіца Польшчы не існуе больш. Польскі ўрад распаўся і не падае прымет жыцця. Гэта значыць, што польская дзяржава і яе ўрад фактычна перасталі існаваць. Тым самым спынілі сваё дзеянне дагаворы, заключаныя паміж СССР і Польшчай. Пакінутая на саму сябе і без кіраўніцтва, Польшча ператварылася ў зручнае поле для ўсялякіх выпадковасцей і нечаканасцей, якія могуць стварыць пагрозу для СССР. Таму, з’яўляючыся дагэтуль нейтральным, савецкі ўрад не можа больш нейтральна ставіцца да гэтых фактаў. Савецкі ўрад не можа таксама абыякава ставіцца да таго, каб адзінакроўныя ўкраінцы і беларусы, пражываючыя на тэрыторыі Польшчы, пакінутыя на волю лёсу, заставаліся безабароннымі. З-за такой абстаноўкі савецкі ўрад аддаў распараджэнне Галоўнаму камандаванню Чырвонай Арміі даць загад войскам перайсці граніцу і ўзяць пад сваю абарону жыццё і маёмасць насельніцтва Заходняй Украіны і Заходняй Беларусі».

Ноту падпісаў народны камісар замежных спраў СССР В.М. Молатаў. Ён жа выступіў па радыё са зваротам да савецкага народа.

Перамяшчэнне савецкіх войскаў ішло хутка: 18 верасня яны занялі Свянцяны, Ліду, Навагрудак, Слонім, Ваўкавыск; 19 верасня — Пружаны і Кобрын.

Большасць падраздзяленняў Войска польскага здавалася без бою. Тыя часці, аснову якіх складалі этнічныя ўкраінцы і беларусы, пераходзілі на бок Чырвонай Арміі. Іх адразу ж распускалі па дамах. А вось польскіх афіцэраў і паліцэйскіх эшалонамі адпраўлялі ў савецкія лагеры.

e0f56ac8-0b58-47fd-bc87-bc5bd6216965.jpg

Асноўная частка насельніцтва Заходняй Беларусі сустракала савецкіх салдат з радасцю і аказвала дзейсную дапамогу. У многіх месцах ствараліся ваенна-рэвалюцыйныя камітэты, якія арганізоўвалі атрады з рабочых і сялян. Гэтыя фарміраванні раззбройвалі паліцэйскіх, бралі пад ахову масты, прадпрыемствы, іншыя важныя аб’екты. Але некалькі дзён прадаўжалася бітва за Гродна. Супраціўленне тут аказалі амаль 3 тыс. салдат і афіцэраў вучэбнага падраздзялення і паліцэйскіх. 20 верасня горад быў узяты, а 22 верасня савецкія войскі ўвайшлі ў Брэст-Літоўск і Беласток.

Пасля прыходу Чырвонай Арміі ў ваяводствах і павятовых цэнтрах пачалі фарміравацца органы новай улады. У гарадах імі сталі часовыя ўправы, а ў мястэчках і вёсках — сельскія камітэты. Менавіта яны заняліся ажыццяўленнем першых пераўтварэнняў, а потым арганізацыяй выбараў дэпутатаў на Народны сход Заходняй Беларусі, які павінен быў вырашыць асноўныя пытанні дзяржаўнага ладу. Выбары прайшлі 22 кастрычніка 1939 года ў абстаноўцы палітычнага ўздыму.

Народны сход Заходняй Беларусі праходзіў 28-30 кастрычніка 1939 года ў Беластоку. На ім была прынята Дэкларацыя аб абвяшчэнні савецкай улады і ўваходжанні Заходняй Беларусі ў склад БССР. 2 лістапада 1939 года пазачарговая V сесія Вярхоўнага Савета СССР першага склікання вырашыла задаволіць просьбу Народнага сходу Заходняй Беларусі і ўключыць Заходнюю Беларусь у склад СССР з аб’яднаннем яе з Беларускай ССР. Заключным заканадаўчым актам стала прыняцце пазачарговай III сесіяй Вярхоўнага Савета БССР 14 лістапада 1939 года закона «Аб прыняцці Заходняй Беларусі ў склад Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі». Такім чынам была адноўлена тэрытарыяльная цэласнасць рэспублікі, аб’яднаны беларускі народ.

Тэрыторыя і насельніцтва рэспублікі павялічыліся амаль удвая. На заходнебеларускіх землях, якія ўвайшлі ў склад БССР, былі ўтвораны Баранавіцкая, Беластоцкая, Брэсцкая, Вілейская і Пінская вобласці. Гэтыя рэгіёны былі ўключаны ў радыкальныя сацыяльна-эканамічныя пераўтварэнні. Была праведзена нацыяналізацыя прадпрыемстваў і банкаў, ажыццяўлялася калектывізацыя і механізацыя сельскай гаспадаркі. Карэнныя змяненні адбыліся ў адукацыі, ахове здароўя, навуцы і культуры. Актывізавалася работа па ліквідацыі непісьменнасці, прычым навучальныя ўстановы ствараліся для розных этнічных груп насельніцтва: у 1941 годзе ў заходніх абласцях БССР дзейнічалі 4192 беларускія, 987 польскіх, 173 рускія, 168 яўрэйскіх, 63 літоўскія, 43 украінскія школы. Былі створаны тэатры, адкрыта 100 кінатэатраў, 92 дамы культуры, 220 бібліятэк. Ва ўсіх абласных гарадах і райцэнтрах з’явілася беларускамоўная перыёдыка. Паступальнае развіццё эканомікі, сацыяльнай сферы заходніх абласцей рэспублікі было перапынена пачаткам Вялікай Айчыннай вайны.


Мінская вобласць адзначае Дзень народнага адзінства. Выставы, конкурсы, марафоны, канцэрты

657292cb-9eaa-4a85-a74f-4ac3ab5ea408.jpg

Аўта- і велапрабегамі па месцах баявой славы, урачыстымі мерапрыемствамі з ушанаваннем жыхароў з актыўнай грамадзянскай пазіцыяй і флэшмобамі адзначаць Дзень народнага адзінства ў Мінскай вобласці. Аб гэтым карэспандэнту «Звязды» паведамілі ў прэс-службе Мінскага аблвыканкама.

Барысаў: відэаконкурс і тэматычнае мерапрыемства

У Барысаве падвядуць вынікі конкурсу відэаролікаў аб дасягненнях сучаснай Беларусі. У ім прынялі ўдзел арганізацыі і ўстановы раёна. Цэнтральнай падзеяй стане мерапрыемства «У адзінстве народа — сіла краіны», якое пройдзе ў Палацы культуры імя Максіма Горкага.

Вілейка: «Марафон адзінства» і інтэрактыў у парку

У Вілейцы адбудзецца велапрабег «Марафон адзінства» з удзелам прадстаўнікоў працоўных калектываў. Гасцей таксама чакае святочная праграма ў гарадскім парку: тэматычныя выставы, інтэрактыўныя зоны і канцэртныя выступленні.

Валожын: ушанаванне і выстава дасягненняў

У Палацы культуры Валожына пройдзе ўрачыстае ўшанаванне жыхароў раёна, канцэртная праграма пад назвай «Свет ствараем мы, калі адзіныя!», а таксама адкрыецца выстава дасягненняў арганізацый і прадпрыемстваў горада.

Дзяржынск: аўтапрабег і мітынг

У Дзяржынску святочныя мерапрыемствы пачнуцца з аўтапрабегу на самую высокую кропку Беларусі — гару Дзяржынскую. Там жа адбудзецца ўрачысты мітынг.

Клецк: маладзёжны дыялог і патрыятычны велапрабег

У Клецку запланавана маладзёжная канферэнцыя, дзе пройдуць адкрыты дыялог на тэму гістарычнай спадчыны і перспектыў Клецкага краю. Акрамя таго, мясцовая моладзь прыме ўдзел у велапрабегу з ускладаннем кветак да воінскага пахавання ў аграгарадку Сякерычы.

Лагойск: грамадзянская адказнасць і традыцыі

Лагойскі раённы цэнтр культуры арганізуе дыялогавую пляцоўку. У фармаце адкрытага абмеркавання ўдзельнікі разам са спікерам грамадскага аб’яднання «Веды» пагавораць аб грамадзянскай адказнасці, гістарычнай памяці і нацыянальных традыцыях.

Любань: квіз і свята пад адкрытым небам

У Любанскім раённым цэнтры культуры пройдзе гістарычная квіз — гульня «Беларусь-краіна адзінства». А ў гарадскім парку культуры і адпачынку адбудзецца раённае свята пад назвай «Адзінства і братэрства — наша багацце!».

Нясвіж: аўтамотапрабег і адкрыццё сквера

У Нясвіжы святкаванні пачнуцца аўтамотапрабегам. 17 верасня ў горадзе таксама адкрыецца новы сквер на набярэжнай побач з Касцёлам Божага Цела. Святочную атмасферу дапоўніць канцэртная праграма з удзелам творчых калектываў раёна.

Рудзенск: алея ў гонар героя

У пасёлку Рудзенск Пухавіцкага раёна ўрачыста адкрыюць алею, прысвечаную камандзіру 2-й Мінскай партызанскай брыгады Сяргею Іванову.

Салігорск: музейная экспазіцыя і форум-канцэрт

Салігорскі краязнаўчы музей прадставіць экспазіцыю, прысвечаную мірнаму суіснаванню народаў і культур на беларускай зямлі. Наведвальнікі ўбачаць унікальныя экспанаты-дакументы, фатаграфіі, прадметы побыту і мастацтва, якія адлюстроўваюць дух нацыянальнага адзінства. А ў Палацы культуры пройдзе форум-канцэрт з удзелам грамадскіх актывістаў раёна.

«Сіла ў адзінстве, памяць — у сэрцы»

У Жодзіне, як і ва ўсёй Беларусі, няма чалавека, які не ведаў бы гісторыю Анастасіі Купрыянавай — маці-патрыёткі, якая праводзіла на фронт і страціла ў баях пяцярых сыноў. Яны сышлі ў неўміручасць, каб не даць ворагу разарваць родную зямлю, і назаўжды сталі сімвалам ахвярнасці, мужнасці і нязломнага духу беларускага народа. Іх подзвіг — не проста старонка гісторыі, а вечны напамін: сіла нашай краіны ў адзінстве.

І не выпадкова сёння, у Дзень народнага адзінства, старшыня Мінскага аблвыканкама Аляксей Кушнарэнка ўскладае кветкі да мемарыяльнага комплексу «Маці-патрыётка» ў Жодзіне. Гэта не проста даніна памяці. Гэта працяг злучнай ніткі паміж пакаленнямі і напамін пра тое, што адзінства было, ёсць і застаецца галоўнай каштоўнасцю беларускага народа.

— Дзень народнага адзінства, зацверджаны Прэзідэнтам краіны ў 2021 годзе, за гэтыя пяць гадоў стаў сапраўды ўсенародным, — адзначыў Аляксей Кушнарэнка пасля ўскладання кветак. — У свеце, дзе ўзмацняюцца спробы раскалоць грамадства, Беларусь дэманструе прыклад фундаментальнай устойлівасці

Адзначаючы гэтае свята, мы разумеем: наша сіла — у згуртаванасці. Кожны беларус сваёй упартай працай у палях, школах, бальніцах, прадпрыемствах і арганізацыях уносіць істотны ўклад у галоўную каштоўнасць краіны — яе незалежнасць і суверэнітэт.

Віншуючы беларусаў з Днём народнага адзінства, Аляксей Кушнарэнка адзначыў: «Гэтае знамянальнае свята з’яўляецца важнай старонкай у гісторыі нацыянальнага адраджэння Беларусі. Яно сімвалізуе імкненне нашага народа самастойна вызначаць свой лёс, жыць у суверэннай і незалежнай дзяржаве, быць паўнапраўным гаспадаром на роднай зямлі».

Толькі разам беларусы змаглі супрацьстаяць фашысцкай пагрозе падчас Вялікай Айчыннай вайны, адрадзіць з руін гарады і прадпрыемствы, пабудаваць унікальную сацыяльна-арыентаваную эканамічную мадэль дзяржавы. «І сёння, захоўваючы духоўныя і маральныя каштоўнасці нашага грамадства, важна берагчы і прымнажаць здабытак краіны дзеля будучых пакаленняў. Ад усёй душы жадаю вам і вашым блізкім здароўя, дабрабыту, поспехаў ва ўсіх пачынаннях!», — гаворыцца ў віншаванні.

Мемарыяльны комплекс «Маці-патрыётка» быў адкрыты 29 жніўня 1975 года. У цэнтры кампазіцыі — маці Анастасія Купрыянава, якая праводзіць на вайну пяцярых сыноў. Асобы першых чацвярых сур’ёзныя і нават суровыя. Пётр, самы малодшы, ненадоўга адстаў ад братоў і павярнуўся — быццам хацеў запомніць твар маці. Анастасія глядзіць на сыходзячых сыноў, ведаючы, што гэта развітанне назаўжды....

У 1947 годзе баявыя таварышы Пятра Купрыянава, Героя Савецкага Саюза, сваімі рукамі пабудавалі для Анастасіі Фамінічны невялікі драўляны дом у Жодзіне. У ім яна пражыла больш за дваццаць гадоў.

Хоць афіцыйна жанчына пражывала адна, яе дом ніколі не пуставаў. Сюды прыходзілі франтавікі, суседзі, школьнікі — усе, для каго гісторыя сям’і Купрыянавых стала сімвалам стойкасці і ахвярнасці.

Пазней Анастасія Фамінічна пераехала да дачкі. А ў 1980 годзе ў сціплым драўляным доме адкрылі музей. Яго экспазіцыя расказвае не толькі пра подзвіг пяці братоў, але і пра простую жанчыну, чыё матчына сэрца змясціла столькі болю і мужнасці.

Член Савета Рэспублікі, старшыня Мінскага абласнога Савета дэпутатаў Наталля Якубіцкая таксама павіншавала беларусаў са святам. «Дзень народнага адзінства мае асаблівае значэнне для нашага народа, — гаворыцца ў віншаванні. — 17 верасня нагадвае нам аб аднаўленні гістарычнай справядлівасці і сіле нашага нацыянальнага адзінства. Сёння, як і ў 1939 годзе, згуртаванасць і ўзаемная падтрымка застаюцца галоўнымі апорамі незалежнай Беларусі». 

Найважнейшую ролю ва ўмацаванні памяці аб тых падзеях і ў захаванні нацыянальнага адзінства адыгрывае наш Прэзідэнт, Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка. «Менавіта дзякуючы паслядоўнай палітыцы нашага Прэзідэнта мы ўпэўнена адстойваем незалежнасць і права самім вызначаць сваю будучыню», — адзначыла Наталля Якубіцкая.

Кіраўнік дэпутацкага корпуса Міншчыны пажадала беларусам усяго самага найлепшага: «Няхай у нашых сэрцах заўсёды жыве гонар за Радзіму і ўпэўненасць у яе будучыні!».

Данііл ХМЯЛЬНІЦКІ

Фота прэс-службы Мінскага аблвыканкама


Канцэрты, забаўляльныя праграмы, цёплыя сустрэчы — Магілёў з размахам адзначае Дзень народнага адзінства

d5op2sb1308nghbzo4n6np8j23i4ecvz.jpg

Гэта свята, па сваёй сутнасці, душэўнае, лічы, сямейнае, таму ў Магілёве яго пачалі адзначаць масава і за некалькі дзён да пачатку. У панядзелак і аўторак на вядучых прадпрыемствах Магілёва адбыліся «цэхавыя» канцэрты пад сімвалічнай назвай «Мы адзіныя!».

Пачатак «цэхавым» канцэртам паклаў знакаміты «Марафон адзінства», які летась трыумфальна прайшоў па гарадах Беларусі. У Магілёве гэты вопыт ўзялі на ўзбраенне і актыўна яго распаўсюджваюць. Як паведаміла намеснік генеральнага дырэктара па ідэалагічнай рабоце ААТ «Булачна-кандытарская кампанія «Дамачай» Вера Багайчук, прадпрыемства нават нагадала арганізатарам, што тут чакаюць артыстаў. Мінулым разам, калі праходзіў падобны канцэрт, людзі былі ў захапленні ад атрыманых уражанняў.

Мерапрыемства адбылося на пляцоўцы чацвёртай вытворчасці, там, дзе пякуць хлеб. На канцэрт прыйшлі людзі розных спецыяльнасцяў... Праграму ад артыстаў Магілёўскай дзіцячай школы мастацтваў № 5 яны ўспрынялі на «ўра». Апладзіравалі, падпявалі і нават прытанцоўвалі. Калі артысты прапанавалі напець беларускую песню «Цячэ вада ў ярок», кожны з прысутных успомніў знаёмы з дзяцінства шлягер. Работнікі былі зачараваныя голасам салісткі Наталлі, якая спявала з душой і натхненнем. А на жаночую палову зрабіў уражанні баяніст, які па-заліхвацку іграў на народным інструменце.

Артысты не толькі спявалі і танцавалі, але і распытвалі работнікаў пра сямейныя традыцыі, захапленні. Засталося шмат прыемных уражанняў ад сустрэчы і адчуванне таго, што ўсіх нас яднае нешта агульнае.

— З датай 17 верасня звязана вялікая падзея, дзякуючы якой захавалася цэласнасць нашай тэрыторыі, — адзначае Вера Багайчук. — Для кожнага магіляўчаніна гэты дзень важны, дапамагае адчуць адзінства ў неспакойным свеце, дзе грымяць войны і адбываецца супрацьстаянне. Мы ж мірна жывём на сваёй зямлі, пішам сваю гісторыю. Нам ёсць што цаніць і берагчы. Над нашымі галовамі не лятаюць беспілотнікі, мы ўпэўненыя ў заўтрашнім дні, гадуем дзяцей і працуем.

На філіяле ААТ «БЕЛАЗ» спявалі артысты Магілёўскай дзіцячай школы мастацтваў № 2. Прыемная падзея адбылася ў малярным цэху, дзе набываюць афарбоўку дэталі магутных беларускіх грузавікоў.

— Вопыт правядзення падобных канцэртаў у нас ёсць, — расказала намеснік дырэктара па кадрах, ідэалагічнай рабоце і сацыяльным развіцці Святлана Котава. — І людзі чакалі мерапрыемства з цікавасцю. Нават фізічна адчувалася, як дух свята лунаў у паветры.

Цёпла і з настроем сустракалі артыстаў Магілёўскага гарадскога Дома культуры і вольнага часу «Прыдняпроўскія сяброўкі» на ААТ «Чырвоны металіст». Прымалі іх на тэрыторыі цэха вырабаў з нержавеючай сталі.

— Наша прадпрыемства невялікае, мы далі магчымасць далучыцца да свята як мага большай колькасці нашых рабочых. На канцэрт прыйшлі штампоўшчыкі, шліфоўшчыкі, слесары механазборачных работ, прадстаўнікі іншых працоўных спецыяльнасцяў. Усе атрымалі шмат станоўчых эмоцый, — паведаміў намеснік дырэктара ААТ па кадрах і прававой рабоце Аляксей Кешышаў.

— Святочныя канцэрты да Дня народнага адзінства для работнікаў прадпрыемстваў на іх працоўных месцах ужо традыцыя, — кажа начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі Адміністрацыі Кастрычніцкага раёна Магілёва Аксана Шэйда. — Выдатная музыка і артысты, добры настрой у такое знамянальнае свята для кожнага беларуса. Далучыўшыся да святкавання, кожны з нас адчувае сілу адзінства! Разам мы непераможныя!

Нэлі ЗІГУЛЯ

Фота з архіва філіяла ААТ «БЕЛАЗ»


Па ўсёй краіне перад Днём народнага адзінства прайшлі дыялогавыя пляцоўкі з удзелам моладзі

У Гродне дыскусійны форум быў арганізаваны з удзелам старшыні Цэнтрвыбаркама Ігара Карпенкі і студэнтаў і выкладчыкаў Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.

Дыялогавая пляцоўка «У адзінстве народа — будучыня Беларусі» яшчэ раз падкрэсліла значнасць камунікацыі і ўзаемаразумення. Падчас адкрытага абмеркавання ўдзельнікі закранулі ключавыя аспекты развіцця краіны, у тым ліку гістарычны шлях, пераемнасць пакаленняў і ролю моладзі ў фарміраванні будучыні.

Асаблівую ўвагу ўдзялілі стратэгічным задачам развіцця Беларусі. Ігар Карпенка падкрэсліў важнасць стварэння сацыяльна арыентаванай рыначнай эканомікі. Яна павінна садзейнічаць устойліваму росту, паляпшэнню якасці жыцця грамадзян і інтэграцыі ў сусветную эканоміку. Таксама абмеркавалі знешнюю палітыку, бяспеку, абарону дзяржаўных інтарэсаў і развіццё чалавечага патэнцыялу.

  • Старшыня ЦВК Беларусі, звяртаючыся да моладзі, падкрэсліў яе важную ролю ў фарміраванні будучыні нашага грамадства. Ён адзначыў, што маладыя людзі, якія ўжо асвоілі школьны курс гісторыі Беларусі і працягваюць паглыбленае вывучэнне гісторыі беларускай дзяржаўнасці, нясуць пэўную адказнасць за стратэгічнае развіццё краіны. Аднак, на яго думку, зносіны з прадстаўнікамі старэйшага пакалення таксама важныя для захавання гістарычнай пераемнасці.

— Моладзь павінна ўсведамляць, што яе поспехі і дасягненні будуюцца на падмурку, закладзеным папярэднімі пакаленнямі, якія ўмацоўвалі суверэнітэт, незалежнасць і дзяржаўнасць Беларусі. Гістарычны шлях краіны быў няпростым, і сёння перад намі стаіць задача захаваць і прымножыць гэту спадчыну, — адзначыў Ігар Карпенка.

Старшыня ЦВК нагадаў пра падзеі пачатку 1990-х гадоў, калі Беларусь набыла незалежнасць. У той перыяд краіна стаяла перад складаным выбарам: які кірунак развіцця абраць. Ігар Карпенка падкрэсліў, што адзінства народа мае на ўвазе ўсведамленне магчымых наступстваў няправільнага стратэгічнага выбару. Паводле яго слоў, выбіраючы лідара,

мы вызначаем курс, які ён будзе імкнуцца рэалізаваць. Пытанне аб будучыні Беларусі датычыцца не толькі цяперашняга, але і наступных пакаленняў, якія будуць жыць у краіне, што мы ствараем сёння.

Студэнтка 1 курса ГрДУ імя Янкі Купалы Мар’я Мацюк падзялілася ўражаннямі:

— 17 верасня мы святкуем Дзень народнага адзінства. Напярэдадні гэтай падзеі ўніверсітэцкае жыццё напоўнена новымі сустрэчамі і абмеркаваннямі. Нягледзячы на тое, што свята адзначаецца ўсяго некалькі гадоў, яно ўжо набыло маштаб і важнасць, і кожны ўсведамляе яго значнасць.

Пад уражаннем ад сустрэчы застаўся і яшчэ адзін першакурснік. Іван Музычка адзначыў, што ён даведаўся шмат новага.

— Дзень народнага адзінства для жыхароў Беларусі — гэта асаблівае свята, бо краіна заўсёды адрознівалася гасціннасцю і прыязнасцю. Моладзь усведамляе важнасць гэтага дня. У Беларусі арганізоўваецца шмат мерапрыемстваў, прысвечаных гэтаму святу. Форум «Беларусь адзіная» і штогадовы форум «17 граняў адзінства» з’яўляюцца яркімі прыкладамі такіх падзей. Гэтыя мерапрыемствы сімвалізуюць незалежнасць і адзінства беларускага народа.

На выбарах 2029 года з’явіцца каля 450 тысяч новых выбаршчыкаў. Да 2030 года іх стане яшчэ на дзясяткі тысяч больш. Гэта пакаленне будзе вызна-

чаць будучыню краіны. Ігар Карпенка лічыць, што для стабільнасці і прагрэсу трэба захоўваць адзінства грамадства і ўзгодненасць мэт. Гістарычна рознагалоссі і ўнутраныя канфлікты выкарыстоўвалі вонкавыя сілы, каб аслабіць краіну. Беларусь, на яго думку, павінна рухацца наперад, абапіраючыся на агульнае бачанне задач, узаемную павагу і прыхільнасць суверэнітэту.


У БДУІР правялі дыялогавую пляцоўку «Грані адзінства». Напярэдадні самага маладога свята ў гісторыі суверэннай Беларусі — Дня народнага адзінства — рэктар БДУІР Вадзім БОГУШ расказаў студэнтам, што яно значыць для сучаснага грамадства і чаму адзінства народа важна для будучыні нашай краіны.

— Наш Прэзідэнт справядліва адзначае важнасць 17 верасня. Калі б у 1939 годзе ўгэты дзень не адбылося аб’яднанне Беларусі, гісторыя краіны склалася б зусім інакш. Яе проста магло не быць, — падкрэсліў Вадзім Богуш. — Наўрад ці існавалі б нашы сучасныя граніцы, лёс беларускага народа быў бы пад пытаннем. Да таго ж, пакуль частка нашых тэрыторый знаходзілася пад кантролем Польшчы, прыярытэт там аддаваўся польскай мове і каталіцкай веры, а беларуская ідэнтычнасць сістэмна выціскалася. Два гады пасля 17 верасня 1939 года дазволілі перабудаваць жыццё, умацаваць дзяржаву і падрыхтавацца да будучых выпрабаванняў, у першую чаргу — нападу фашысцкай Германіі на Савецкі Саюз. Не варта забываць і пра тое, што ўз’ядноўваліся сем’і, якія аказаліся па розныя бакі граніцы.

Сёння беларускае грамадства таксама становіцца ўразлівым перад крызісамі — як знешнімі, так і ўнутранымі: «Цяпер у нас існуе праблема не пошуку інфармацыі, а аналізу інфармацыйных плыняў. А вось там галоўнае — не захлынуцца. Скажам так: калі 30 гадоў таму шукалі басейн, каб можна было паплаваць, то сёння мы з вамі ў акіяне, дзе галоўная задача — не патануць».

Але базавыя прынцыпы адзінства, базавыя падыходы сумеснай работы дазваляюць гэтыя складанасці жыцця паспяхова пераадольваць, даючы практычную аснову для развіцця дзяржавы: «Дзень народнага адзінства вызначае базавыя культурныя і нацыянальныя каштоўнасці нашай краіны. А яны, у сваю чаргу, грунтуюцца на міры і ўзаемапавазе, раўнапраўі ўсіх грамадзян незалежна ад іх узроўню адукацыі, паходжання, рэлігійнай прыналежнасці». Вадзім Богуш адзначыў, што Беларусь заўсёды была сацыяльна арыентаванай дзяржавай. Мір, раўнапраўе, клопат аб сям’і і блізкіх людзях замацаваныя і ў заканадаўстве Рэспублікі Беларусь, у першую чаргу — у Канстытуцыі. Беларускае грамадства заўсёды будавалася менавіта на гэтых прынцыпах, асабліва важных у сучасных рэаліях

«Нават першы радок нашага гімна гучыць так: „Мы, беларусы, — мірныя людзі“. Міралюбівая палітыка для нас прынцыпова важная. Беларусь не ўдзельнічае ў ваенных канфліктах, а, наадварот, становіцца пляцоўкай для іх мірнага ўрэгулявання», — падкрэсліў рэктар БДУІР і адзначыў: адным з важных інтэграцыйных праектаў з’яўляецца праект Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі. «У нас, па сутнасці, агульны рынак працы, энергарэсурсаў, высокі ўзровень карэляцыі сістэм адукацыі. Але пры гэтым мы дзве суверэнныя дзяржавы».

Вераніка КАЗЛОЎСКАЯ, 

Аміна Назарава


Як Дзень народнага адзінства святкуе Гомельшчына

У знак яднання — разам на сацыяльна значыных адкрыццях, праектах памяці, за партай і на велатрэку... Дзень народнага адзінства — свята-сімвал згуртаванасці, памяці і адказнасці за будучыню — Гомельшчына адзначае мноствам святочных мерапрыемстваў. Патрыятычныя акцыі, сустрэчы і адкрыцці праходзяць ва ўсіх раёнах вобласці. Да свята аўтыўна рыхтаваліся сёння не толькі абласны цэнтр, буйныя райцэнтры, але самыя невялікія населеныя пнукты рэгіёна. 

Асаблівая ўвага тым, хто мае патрэбу

Напярэдадні Дня народнага адзінства ў Нараўлянскай цэнтральнай раённай бальніцы былі ўрачыста адкрыты палаты павышанай камфортнасці. У трох аддзяленнях — хірургічным, тэрапеўтычным і інфекцыйным — цяпер створаны прасторныя светлыя пакоі, абсталяваныя сучаснай мэбляй, тэлевізарамі і халадзільнікамі. Асаблівая ўвага — патрэбам ветэранаў і людзей сталага ўзросту.

Каб жыла памяць

У Рагачове падарункам да свята стала адкрыццё мурала ў гонар Героя Савецкага Саюза Аляксандра Гарбатава. На сцяне раённага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі з’явілася вялікая кампазіцыя, якая нагадвае аб вызваленні горада на Дняпры і Друці ў лютым 1944-га. Дарэчы, адкрыццё з нагоды свята мурала ў гонар героя, чыё жыццё і подзвігі вучаць вернасці Айчыне, — сумесны грамадзянскі патрыятычны праект жыхароў Рагачова, які атрымаў падтрымку праз удзел у конкурсе грамадзянскіх ініцыятыў Гомельскай абласной асацыяцыі мясцовых Саветаў дэпутатаў. 

Сучасныя рашэнні для горада

У Гомелі да Дня народнага адзінства прымеркавалі адкрыццё новага аддзялення адной з банкаўскіх устаноў. Просторныя памяшканні, электронныя касы, магчымасць падпісваць дакументы на планшэтах — усё зроблена для максімальна аператыўнага і камфортнага абслугоўвання навевальнікаў. У падарунак да свята банк падарыў гамальчанам і гасцям абласнога цэнтра інавацыйны прыпыначны пункт, аналагаў якому пакуль няма ў Беларусі.

У госці — у Адзінства

Асаблівае мерапрыемства да Дня народнага адзінства прайшло ў Чачэрскім раёне. У вёсцы з красамоўнай назвай Адзі́нства адкрылі памятны знак «Адзіныя ўсе ў АДЗІНСТВЕ». Каб падзяліць свята разам з жыхарамі Чачэршчыны, у адкрыцці, сапраўды, народнага патрыятычнага праекта прыняла ўдзел член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні, старшыня Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў Кацярына Зенкевіч:

— Дзень народнага адзінства сімвалізуе цэласнасць Беларусі, багатай сваёй культурай, гісторыяй і традыцыямі. Ён усяляе гонар за краіну і дае ўсведамленне таго, што беларусы — адзіны народ. Мне вельмі прыемна прысутнічаць на адкрыцці грамадзянскай ініцыятывы, якая з’яўляецца сведчаннем згуртаванасці жыхароў пасёлка з такой сімвалічнай назвай Адзінства. Дзякую ўсім, хто ў гэтым праеце праявіў грамадзянскую актыўнасць. Упэўнена, што ў Год добраўпарадкавання гэтая цудоўная пляцоўка стане месцам прыцягнення для жыхароў Чачэрскага раёна, а ў перспектыве — і ўсёй Гомельскай вобласці, — падкрэсліла член Савета Рэспублікі, лідар дэпутацкага корпуса Гомельшчыны.

Дыялогі з сусветам

Святочны дзень Дня народнага адзінства для Гомельшчыны стаў і часам міжнародных сустрэч. У абласным цэнтры прайшла сустрэча старшыні Гомельскага аблвыканкама Івана Крупко з дэлегацыяй горада Чанчунь правінцыі Цзілінь Кітайскай Народнай Рэспублікі. Размова была прысвечана далейшаму развіццю ўзаемадзеяння паміж рэгіёнамі, якія ўжо сёння дэманструюць трывалую сяброўскую сувязь і зацікаўленасць у пашырэнні кантактаў. Беларускі бок прадставіў эканамічны і інвестыцыйны патэнцыял паўднёва-ўсходняга рэгіёна краіны. 

— У нас ёсць усё неабходнае, каб зрабіць супрацоўніцтва ўзаемавыгадным і дынамічным. Такія сустрэчы адкрываюць новыя магчымасці і ўмацоўваюць сяброўства, — падкрэсліў кіраўнік Гомельскага рэгіёна Іван Крупко.

У Дзень народнага адзінства губернатар адрасаваў самыя шчырыя словы віншавання са святам згуртаванасці, гістарычнай памяці і адказнасці за будучыню жыхарам Гомельшчыны.

— Шматвекавая гісторыя беларусаў вызначыла адзінства нацыі ў шэрагу нашых фундаментальных духоўных каштоўнасцяў. Гэта аснова існавання і развіцця дзяржавы, сімвал сучаснай і будучай Беларусі, — падкрэсліў кіраўнік паўднёва-ўсходняга рэгіёна краіны. — Мы жывём і працуем на роднай зямлі, выхоўваем дзяцей у любві да гісторыі і павазе да старэйшага пакалення, падтрымліваем адзін аднаго ў бядзе і радасці. Нягледзячы на знешнія выклікі, кожны дзень робім усё, каб наш агульны дом заставаўся прыгожым, утульным і бяспечным — надзейнай апорай Беларусі!

Клопат пра людзей

photo_2025-09-17_13-31-32.jpg

Асаблівая ўвага кіраўніка Гомельскага рэгіёна ў гэты дзень звернута і да малых населеных пунктаў і сельскіх жыхароў. Да Дня народнага адзінства на Гомельшчыне прымеркавалі перадачу ключоў ад новых перасовачных фельчарска-акушэрскіх пунктаў. Такія мабільныя комплексы дазволяць медыцынскім работнікам прыязджаць туды, дзе няма стацыянарных амбулаторый, і аказваць дапамогу на месцы. 

Для моладзі і не толькі

Між тым школьнікі як сельскіх населеных пунктаў, райцэнтраў, Гомеля сёння зрабілі свой унёсак у святкаванне знакавай даты для Радзімы. Ва ўсіх установах адукацыі Гомельшчыны прайшлі тэматычныя ўрокі, прысвечаныя Дню народнага адзінства. 

Акрамя таго школьнікі, моладзь, педагогі, актывісты грамадскіх аб’яднанняў, прадстаўнікі працоўных калектываў, улады вобласці, Гомеля і райцэнтраў у рытме велапрабегу працягнуць святкаванне Дня народнага адзіства ў бліжэйшыя выхадныя. У падтрымку свята жыхары ўсіх раёнаў вобласці адначасова выйдуць на старт велапрабегу «У адзінстве сіла!». Калоны велааматараў праедуць па галоўных вуліцах населеных пунктаў рэгіёну. Традыцыйна велапрабег на Гомельшчыне аб’яднае тысячы прыхільнікаў спорту — кожны ў дружнай калоне, пераадольваючы дыстанцыю, адчуе ўзаемападтрымку і згуртаванасць. 

Новае месца адпачынку

Да Дня народнага адзінства падарункам усім гамяльчанам стаў тэматычны сквер у Савецкім раёне Гомеля, адкрыты па ініцыятыве прадпрыемства «Гомельэнерга». Тут створаны зялёныя зоны з эфектнай вячэрняй падсветкай, абсталяваны пешаходныя дарожкі і шматфункцыянальныя спартпляцоўкі. Уваход у сквер упрыгожвае маналітная арка з аб’ёмнымі светлавымі літарамі. 

photo_2025-09-17_13-31-33.jpg

У Дзень народнага адзінства традыцыйна Гомельшчына падтрымае Адзіны дзень нацыянальнай кухні. Частаваць гараджан беларускімі стравамі будуць каля 90 кавярняў і рэстаранаў па ўсёй вобласці. 

Наталля КАПРЫЛЕНКА, 

фота з адкрытых крыніц.
Як Дзень народнага адзінства сустракалі на Магілёўшчыне

photo_2025-09-17_13-43-01.jpg

Свята ў абласным цэнтры пачалося з урачыстага мерапрыемства ў музеі Славы Магілёўшчыны, дзе губернатар вобласці Анатоль Ісачанка ўручыў маладым жыхарам рэгіёна, якія дасягнулі поспехаў у рабоце, вучобе, навуковай, спартыўнай і творчай дзейнасці спецыяльную прэмію Магілёўскага аблвыканкама. Яе лаўрэатамі сталі 40 прадстаўнікоў розных сфер дзейнасці. 

— Кожны год гэтая цырымонія становіцца знакавай падзеяй у жыцці рэгіёна, — адзначыў старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка. — Узнагарод удастойваюцца самыя таленавітыя, працавітыя, неабыякавыя маладыя работнікі прадпрыемстваў і арганізацый Прыдняпроўскага краю. Гэта залаты фонд працаўнікоў, пра якіх старэйшыя, дасведчаныя калегі з гонарам кажуць — вось паспяховая будучыня нашай прафесіі.

Анатоль Ісачанка заклікаў моладзь цаніць Радзіму, служыць ёй шчыра і верна. 

photo_2025-09-17_13-43-01 (2).jpg

Дзень народнага адзінства ў Магілёве суправаджаецца шматлікімі канцэртамі. Яны стартавалі яшчэ ў панядзелак-аўторак на прадпрыемствах Магілёва, а сёння шагнулі на плошчы горада. У скверы 40-годдзя Перамогі на працягу чатырох гадзін будзе звінець дзіцячае свята «Мы дзеці твае, Беларусь». Вечарам тэатральны сквер напоўняць гукі душэўнага канцэрта «У адзінстве — сіла». На дзве з паловай гадзіны — з 17.00 па 19.30 у адну вялікую сцэну пераўтварыцца пешаходная вуліца Ленінская. Тут бесперапынна будуць гучаць песні і музыка. Вялікія канцэртныя праграмы адбудуцца ў Магілёўскім абласным Палацы культуры і Бабруйскім Палацы мастацтваў. Гала-канцэрт «Адзінствам моцныя» з удзелам артыстаў беларускай эстрады згуртуе гараджан і гасцей горада ў вячэрні час на плошчы Адзінства ў Магілёве. Да ночы будуць спяваць аб міры і згодзе ў тэатральным скверы, дзе слухачоў чакае сустрэча з артыстамі кавер-бэнда, і каля ратушы, дзе адбудзецца выступленне Магілёўскай гарадской капэлы.

Абласное аб’яднанне прафсаюзаў запрасіла сёння юнакоў і дзяўчат на маладзёжны форум #Беларусь. Моладзь. Адзінства#. Абкам БРСМ працягвае трансляваць анлайн-чэлендж «Мы зможам усё, калі мы разам». 
У Чавускім раёне Дню народнага адзінства прысвяцілі адкрыццё парка адпачынку, які быў добраўпарадкаваны ў рамках грамадзянскай ініцыятывы «Рух — жыццё». Аб’яднальным звяном для жыхароў Асіповіч стане сёння шэраг спартыўных мерапрыемстваў, падчас якіх яны згуляюць у настольны тэніс, шахматы, футбол. У вёсцы Вялікія Бялевічы Магілёўскага раёна народ сабраўся на адкрыццё памятнага знака ў гонар подзвігу байцоў і камандзіраў 27 танкавай дывізіі 20 механізаванага корпусу, які ўдзельнічаў у абароне Магілёва. 

Між тым святочныя мерапрыемствы працягнуцца. 20 верасня ў Магілёве адбудзецца прысвечаны Дню народнага адзінства велапрабег. Ён пройдзе па ўсім праспекце 17 верасня, яго агульная працягласць складзе 17 кіламетраў. Калона стартуе ў 10.00 з вуліцы Грунвальдскай і фінішуе ў парку Падніколле, дзе ўдзельнікаў чакае канцэртна-забаўляльная праграма, шмат лакацый і актыўнасцей.

Нэлі ЗІГУЛЯ,

Фота з тэлеграм-канала mogilevnewsby.
Плошчу Дзяржаўнага флага адкрылі ў Оршы ў Дзень народнага адзінства

У Оршы ў Дзень народнага адзінства адкрылася плошча Дзяржаўнага флага, перадае карэспандэнт БелТА.

000023_1758105841_737819_bmain2.jpg

Год таму падчас адной з сустрэч кіраўніцтва Аршанскага райвыканкама з моладдзю была выказана прапанова аб стварэнні плошчы дзяржаўных сімвалаў. Кіраўніцтва раёна пачула просьбу, і было прынятае рашэнне аб адкрыцці ў горадзе такога знакавага месца.

AHIT3685_1.jpg

Плошча Дзяржаўнага флага ў Оршы размешчана паблізу Парка Герояў і Кургана Бессмяроцця. Вышыня флагштока — 58 м. Памер палотнішча флага — 14 м на 7 м. Сам жа праект уключае не толькі флагшток з падсветкай і гербам Беларусі, але і архітэктурную канструкцыю ў выглядзе дзяржаўнага флага з тэкстам Дзяржаўнага гімна.

«Дзяржаўны флаг — увасабленне суверэнітэту і незалежнасці нашай краіны. У яго колерах — сіла і мужнасць нашага народа, чысціня намераў і мірнае памкненне беларусаў, урадлівасць і шчодрасць нашай зямлі. А ў арнаменце флага, аўтарам якога з’яўляецца ўраджэнка Сенненскага раёна Матрона Маркевіч, закладзены традыцыі Віцебшчыны», — сказаў старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Субоцін.

Паводле яго слоў, сімвалічна тое, што плошча адкрываецца ў Дзень народнага адзінства. «Гэтая дата мае глыбокі гістарычны і духоўны сэнс для ўсіх нас. Дзень 17 верасня 1939 года стаў актам гістарычнай справядлівасці — уз’яднаннем Заходняй і Усходняй Беларусі, які паклаў канец штучнаму падзелу нашага народа, які доўжыўся некалькі дзесяцігоддзяў. Дзень народнага адзінства — свята, якое нагадвае аб тым, што толькі разам, будучы адзіным, будучы захаваць сябе і пабудаваць моцную, стабільную і квітнеючую дзяржаву. Гэта дзень памяці аб тых, хто змагаўся за нашу агульную радзіму, і дзень гонару за тое, што мы, беларусы, змаглі захаваць і прымножыць свой нацыянальны здабытак», — адзначыў кіраўнік вобласці.

AHIT3852_1.jpg

Паводле яго слоў, сімвалічна тое, што плошча адкрываецца ў Дзень народнага адзінства. «Гэтая дата мае глыбокі гістарычны і духоўны сэнс для ўсіх нас. Дзень 17 верасня 1939 года стаў актам гістарычнай справядлівасці — уз’яднаннем Заходняй і Усходняй Беларусі, які паклаў канец штучнаму падзелу нашага народа, які доўжыўся некалькі дзесяцігоддзяў. Дзень народнага адзінства — свята, якое нагадвае аб тым, што толькі разам, будучы адзіным, будучы захаваць сябе і пабудаваць моцную, стабільную і квітнеючую дзяржаву. Гэта дзень памяці аб тых, хто змагаўся за нашу агульную радзіму, і дзень гонару за тое, што мы, беларусы, змаглі захаваць і прымножыць свой нацыянальны здабытак», — адзначыў кіраўнік вобласці.

Старшыня Віцебскага аблвыканкама ўпэўнены, што плошча стане яшчэ адным сакральным месцам, яшчэ адным цэнтрам прыцягнення для аршанцаў і гасцей горада. «Гэтае месца не толькі будзе славутасцю, але і месцам, дзе будуць праходзіць найважнейшыя грамадска-палітычныя мерапрыемствы. Тут кожны зможа адчуць датычнасць вялікай гісторыі і будучыні», — падкрэсліў ён.

Знакавым стала адкрыццё плошчы Дзяржаўнага флага і для жыхароў горада. «Я працую ў Оршы. Бывала ў многіх гарадах краіны і заўважыла, што ўсё роўна, адкуль ты, — наша народнае адзінства заўсёды захоўваецца. Мы ўсе любім і паважаем нашу Беларусь. Думаю, у любым месцы, будзь ты сельскі або сталічны жыхар, у нас адна мэта — стварэнне, умацаванне нашай арганізацыі, — падзялілася думкай старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі супрацоўнікаў Аршанскага дзяржаўнага медыцынскага каледжа Беларускага прафесійнага саюза работнікаў аховы здароўя Ганна Русалоўская. — Сёння ў Оршы адкрылася плошча Дзяржаўнага флага. Мы прыйшлі сюды, каб прывіць моладзі пачуццё гонару за нашу краіну, а яны ў далейшым перадавалі гэта ўжо нашым унукам і праўнукам. Гэта знакавая падзея не толькі для горада, але і ўсёй краіны. Нашай установе адукацыі выпаў гонар на чале з выкладчыкамі, актывістамі ў ліку першых ускласці кветкі, а таксама выпусціць у неба шары як сімвал народнага адзінства».
З нагоды Дня народнага адзінства ў БДУ прайшла урачыстая лінейка

Мерапрыемства адбылося сёння, 17 верасня. Удзельнікамі тэматычнай падзеі сталі прарэктары, дэканы, выкладчыкі і студэнты ўсіх факультэтаў і інстытутаў універсітэту. Са святочным днём павіншаваў прысутных рэктар Андрэй КАРОЛЬ. 

20250917-PBN_5625.jpg

Ён адзначыў, што нягледзячы на сваю маладосць, дзяржаўнае свята мае вялікае значэнне для беларускага грамадства і ўсёй краіны ў цэлым. Традыцыйна гэтая важная дата нясе ў сабе ідэі яднання і цэльнасці, супрацьстаяння сусветнаму раз’яднанню і аддаленню людзей адзін ад аднаго. 

— Калі чалавек адказвае на пытанне «Хто мы ёсць?», ён пражывае жыццё як лёс. Калі чалавек адказвае на пытанне «Хто мы ёсць?» і ідзе гэтым шляхам, тады краіна квітнее, — раскрыў сэнс гэтых выразаў кіраўнік ВУЗа. — Таксама і ў гістарычным кантэксце пераход ад «я» да «мы» ўносіць каласальны ўклад у развіццё грамадства і дзяржавы. 

Рэктар пажадаў усім прысутным добрага настрою, міру, уцягнутасці і ўважлівасці да працэсу будаўніцтва сябе і Беларусі. 

20250917-PBN_5516.jpg

— Дзень народнага адзінства — гэта стрыжань гістарычнай памяці і падмурак беларускай дзяржаўнасці, — з такімі словамі звярнулася да калег і студэнтаў намеснік дэкана гістарычнага факультэта Аліна Верамейчык. — Свята нагадвае ўсім нам, які цяжкі і цярністы шлях прайшлі нашы продкі для таго, каб стварыць суверэнную і цэласную дзяржаву. Затым яна правяла кароткі гістарычны экскурс па палітычных, эканамічных і духоўных наступствах Рыжскай мірнай дамовы для насельніцтва Заходняй Беларусі. 

У гонар Дня народнага адзінства на ўсіх факультэтах і інстытутах БДУ запланавана больш за 50 мерапрыемстваў. У прыватнасці, гэтаму дню прысвечаны куратарскія і інфармацыйныя гадзіны, выставы, дыялогавыя пляцоўкі, акцыі і конкурсы.

20250917-PBN_5821.jpg

Алена ВІНАГРАДАВА
Гродзеншчына разам з усёй краінай маштабна адзначае Дзень народнага адзінства

«Заклік і напамін берагчы нашу спадчыну і нацыянальныя каштоўнасці»

Дзень народнага адзінства ў Гродзенскім рэгіёне стаў яркай і запамінальнай падзеяй, якая аб’яднала людзей розных узростаў і прафесій. Гэтыя ўрачыстасці нагадваюць нам аб важнасці адзінства і памяці, аб тым, што толькі разам мы можам пераадолець любыя цяжкасці і будаваць светлую будучыню.

photo_2025-09-17_15-58-06 (2).jpg

Свята пачалося з масавага забегу, які прайшоў у Пышках. У акцыі прынялі ўдзел сотні людзей: работнікі прадпрыемстваў, прадстаўнікі сілавых структур, школьнікі і студэнты. На адной дыстанцыі спаборнічалі як прафесійныя спартсмены, так і аматары актыўнага ладу жыцця. Перад стартам удзельнікаў віталі выступленні артыстаў, а размінку праводзілі футбалісты дублюючага складу ФК «Нёман». Іх энергія і энтузіязм зарадзілі ўсіх прысутных пазітыўным настроем.

У Скідзеле, што размешчаны ў Гродзенскім раёне, 17 верасня адзначылі мітынгам і гістарычнай рэканструкцыяй. Усе мерапрыемствы прайшлі на месцах, дзе яны сапраўды адбываліся. Гэта надало рэканструкцыі адмысловую аўтэнтычнасць. За правядзенне падзеі адказваў клуб гістарычнай рэканструкцыі «Гонар мундзіра». Клуб ужо арганізоўваў рэканструкцыі ўзяцця Рэйхстага і вызвалення Свіслачы ад нацыстаў. Да ўдзелу запрасілі членаў клуба і мясцовых жыхароў. У рэканструкцыі задзейнічалі конніцу і тэхніку, характэрную для таго часу. Завяршылася мерапрыемства ўрачыстым узнясеннем чырвонага флага на будынку гарсавета. Менавіта тут удзельнікі паўстання ўзнялі сцяг.

— Вядома, 17 верасня — знакавая дата для ўсёй краіны, але ўсё ж для Гродзенскага раёна яна асаблівая. Паўстанне, якое адбылося ў невялікім горадзе Скідзелі, — гэта яшчэ адно пацверджанне таго, што беларусы павінны і хочуць жыць у адной краіне, адной агульнай сям’ёй. І ўжо тады людзі дакладна гэта разумелі і здзейснілі смяротны подзвіг, аддаўшы свае жыцці за свабоду і яднанне нашага народа, — падкрэсліў старшыня Гродзенскага райвыканкама Валерый Хелскі.

Як адзначыў старшыня Скідзельскага гарадскога савета ветэранаў Васіль Казак, вельмі значна, што Дзень народнага адзінства адзначаецца нароўні з Днём вялікай Перамогі.

— Калі Чырвоная Армія перайшла мяжу і ўзяла пад ахову тэрыторыю Заходняй Беларусі, людзі ажывіліся, ствараліся рэвалюцыйныя камітэты, а ў Скідзелі здарылася буйное ўзброенае паўстанне, якое ўвайшло ў гісторыю. Камуністы арыштавалі бурмістра горада і разагналі служачых. Паліцэйскі ўчастак быў захоплены, а пошта, тэлеграф і электрастанцыя аказаліся ў руках паўстанцаў. У горад прыбылі ўзброеныя групы з Глінян і Пясчанкі, — рассказаў Васіль Казак.

Польскія ўлады паспрабавалі задушыць паўстанне ў Скідзелі. Як расказаў Васіль Казак, карнікі сутыкнуліся з жорсткім супраціўленнем і былі вымушаны адступіць у лясны масіў. Там яны пачалі масавыя рэпрэсіі, забіваючы ўдзельнікаў паўстання і падвяргаючы іх жорсткім катаванням. Больш за сто чалавек былі схоплены і адпраўлены на расправу ў вёску Котра. Аднак у гэты момант Чырвоная Армія стварыла лятучы атрад пад камандаваннем капітана Чарняўскага, які вызваліў Скідзель і спыніў карныя дзеянні польскіх улад.

photo_2025-09-17_15-58-05.jpg

У рамках урачыстасцяў у Гродне адбыўся мітынг, прысвечаны ўстаноўцы інфармацыйнай таблічкі з QR-кодам на магіле старшага палітрука Рыгора Аляксандравіча Гарнавых. Гэтае мерапрыемства стала часткай абласнога праекту Беларускага Саюзу жанчын «Памяць. Адзінства. Перамога». Грыгорый Аляксандравіч Гарнавых — герой, які адыграў важную ролю ў падзеях 1939 года. У складзе Чырвонай Арміі ён паспяхова захапіў мост цераз раку Нёман у Гродне, забяспечыўшы пераправу асноўных сіл і садзейнічаючы аб’яднанню Заходняй і Усходняй Беларусі.

Мітынг «Помнім мінулае, аберагаючы будучыню» праходзіў каля падножжа помніка воінам Чырвонай Арміі, якія загінулі ў верасні 1939 года. Гэты помнік, пабудаваны ў 1940 годзе на сродкі жыхароў Гродна, стаў сімвалам памяці аб тых, хто аддаў свае жыцці за свабоду і незалежнасць. Падчас фашысцкай акупацыі помнік быў разбураны, але пасля вызвалення горада яго аднавілі і зноў адчынілі ў верасні 1951 года. Сёння гэтае месца зноў стала цэнтрам прыцягнення для тых, хто хоча аддаць даніну павагі героям мінулага.

Днём адбыўся маштабны ўрачысты мітынг, прымеркаваны да Дня народнага адзінства каля Кургана славы. Як адзначыў старшыня Гродзенскага аблвыканкама Юрый Караеў, Дзень народнага адзінства — гэта заклік і напамін берагчы нашу спадчыну і нацыянальныя каштоўнасці, паважаць традыцыі і памнажаць дасягненні.

— У народным яднанні мы бачым нашу перамогу. Дзякуючы ёй, адбылася кансалідацыя грамадства, пачаўся росквіт краіны. Гэта перамога стала асноватворным фактарам у наступным вызваленні рэспублікі ад нямецка-фашысцкіх акупантаў. Мы любім нашу краіну і жывём шчырым клопатам аб яе будучыні. Мы — прыхільнікі ўмацавання міру, дружбы і ўзаемаразумення паміж краінамі і народамі, — адзначыў Юрый Караеў.

Вераніка КАЗЛОЎСКАЯ,

фота БелТА.
У Акадэміі МУС прайшоў творчы конкурс, прысвечаны Дню народнага адзінства

photo_2025-09-17_10-04-41.jpg

Упершыню ў сценах установы вышэйшай адукацыі мерапрыемства, прымеркаванае да гэтай важнай даты, прайшло ў фармаце яркіх сцэнічных выступленняў, падрыхтаваных курсантамі. У спаборніцтве творчых талентаў прынялі ўдзел 16 каманд, сфарміраваных па факультэцкай і курсавой прыкмеце. Кожная падрыхтавала арыгінальную пяціхвілінную кампазіцыю, якая адпавядае духу свята. Фармат выступленняў — вольны: тэатралізаваныя паказы, літаратурна-музычныя і песенныя нумары, інсцэніроўкі і паэтычныя мантажы. Галоўнае патрабаванне — раскрыць ідэі народнага адзінства, згуртаванасці і патрыятызму. Выступоўцы амаль што пражывалі свае нумары, даказваючы: патрыятызм можа быць сучасным, яркім і шчырым. Святкавалі першую вікторыю ў дэбютным конкурсе другакурснікі крымінальна-выканаўчага факультэта.

«Гэты конкурс стаў для нас новым і яскравым фарматам святкавання Дня народнага адзінства. Важна, што менавіта курсанты, будучыя абаронцы правапарадку, праз творчасць асэнсоўваюць значэнне гэтага свята — сілу нашай краіны ў адзінстве і разнастайнасці. Мы бачылі шчыры інтарэс і высокі ўзровень падрыхтоўкі ўсіх без выключэння каманд», — адзначыў намеснік начальніка Акадэміі МУС па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні, палкоўнік міліцыі Сяргей Салавей. 

Дарэчы, арыгінальнасць ідэі, артыстызм, глыбіню раскрыцця тэмы і сцэнічную культуру ацэньвала журы, у склад якога ўвайшлі прадстаўнікі кіруючага саставу ВНУ, аддзела ідэалагічнай работы і БРСМ Акадэміі МУС. Былі выяўлены творчыя калектывы і ўмацаваны камандны дух курсантаў — не толькі будучых высакакласных спецыялістаў, але і рознабаковых, таленавітых асоб.

Аміна Назарава

Фота: прэс-служба Акадэміі МУС
Як Брэстчына адзначае Дзень народнага адзінства

У кожным горадзе і раёне Брэсцкай вобласці шырока адзначаюць Дзень народнага адзінства. Напрыклад, у Брэсце адкрываюць корпус дзіцячай абласной бальніцы, на пляцоўцы каля Лядовага палаца разгарнулася выстава, якая знаёміць з дасягненнямі прамысловасці. А вечарам у абласным цэнтры адбудзецца святочны канцэрт пад адкрытым небам.

image-17-09-25-04-35 (2).jpeg

Святочны дзень ў абласным цэнтры пачаўся з ўрачыстай цырымоніі ўскладання кветак да брацкай магілы. У мерапрыемстве прынялі ўдзел старшыня Брэсцкага аблвыканкама Пётр Пархомчык, кіраўніцтва і жыхары горада.

Губернатар Брэстчыны ўспомніў трагічныя старонкі гісторыі Беларусі, часы польскай акупацыі і падкрэсліў, што гэта быў асабліва цяжкі час для жыхароў Заходняй Беларусі:

— Беларусь на сваім вяку зведала шмат пакут, перажыла не адну вайну і ліхалецце, каб стаць свабоднай і незалежнай. Сёння, 17 верасня, мы вяртаемся да часоў польскай акупацыі. Гэта быў горкі час для беларусаў. Для нас, заходнікаў, асабліва. На многіх прадпрыемствах ні пра якую механізацыі, электрыфікацыі не было і гаворкі, абыходзіліся ручной працай. Сяляне пакутавалі ад малазямелля, цяжкіх падаткаў, высокіх коштаў на прамысловыя тавары шырокага спажывання. Зачыняліся беларускія школы, і трэць насельніцтва заставалася няграматным.

Брэст у 1939 годзе апынуўся на рубяжы найскладанейшых палітычных працэсаў. Менавіта таму адзначаць Дзень народнага адзінства ў горадзе пачынаюць мітынгам каля помніка на брацкай магіле савецкіх воінаў, якія загінулі ў 1939 і 1944-1945 гадах.

— Месца сімвалізуе сувязь часоў. Каля абеліска пахаваны 46 воінаў Чырвонай Арміі, якія загінулі ў 1939 годзе, а таксама воіны і 10 Герояў Савецкага Саюза, якія вызвалялі Брэст ад нямецкай акупацыі. Як сведчыць гісторыя, у пачатку вайны немцы разбурылі магілу, але абеліск выстаяў. Па-іншаму і быць не магло, таму што памяць і праўду знішчыць немагчыма, — падкрэсліў старшыня Брэсцкага аблвыканкама.

Па словах губернатара, цяжка пераацаніць значэнне вызваленчага паходу Чырвонай Арміі:

— Цяпер немагчыма ўявіць, што было б, калі б не вызваленчы паход Чырвонай Арміі. Гэта падзея пазбавіла нашых продкаў ад польскага прыгнёту, аб’яднала народ на аднаўленне краіны і супраціўленне фашысцкім акупантам у сорак першым.

Пазней у Брэсце ва ўрачыстай абстаноўцы адкрылі абноўлены корпус № 2 Брэсцкай абласной дзіцячай бальніцы. У корпусе размясціліся прыёмнае аддзяленне, лячэбна-дыягнастычныя службы, аперацыйны блок і траўматалагічны пункт. На абнаўленне было накіравана больш за 12,5 мільёнаў рублёў. Умовы знаходжання маленькіх пацыентаў і работы персаналу значна палепшаны. Напрыклад, пашыраны плошчы атарыналарынгалагічнага аддзялення, арганізаваны палаты павышанай камфортнасці, набыты новае абсталяванне і мэбля. 

Маштабная рэканструкцыя дзіцячай бальніцы вялася паэтапна. 

image-17-09-25-04-35 (1) (1).jpeg

— На працягу пяці гадоў мы ішлі да гэтай фінальнай падзеі. Работы ўсе завершаны, зроблены на высокім, якасным узроўні, — канстатаваў старшыня Брэсцкага аблвыканкама Пётр Пархомчык. Ён падзякаваў будаўнікам і медыкам, якія праявілі цярпенне падчас рамонтаў. Кіраўнік рэгіёну перадаў для ўстановы аховы здароўя ключы ад аўтамабіля.

Данііл ХМЯЛЬНІЦКІ,

Фота БелТА.
Форум патрыятычных сіл прайшоў у Мінску ў Дзень народнага адзінства

Дзень народнага адзінства адзначаецца ў Беларусі 17 верасня. Яго кульмінацыяй па традыцыі стаў Форум патрыятычных сіл у Палацы спорту, у якім узялі ўдзел палітычныя і грамадскія дзеячы, лідары меркаванняў. Усіх прысутных аб’яднала адно — любоў да сваёй Радзімы.

1758126710849.jpg

Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь, старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве Міхаіл Русы адзначыў сімвалічнасць таго, што патрыятычныя сілы краіны адзначаюць Дзень народнага адзінства менавіта ў гэтай зале. «У кастрычніку 1996 года мы, дэлегаты першага Усебеларускага народнага сходу, з заміраннем сэрца, з пачуццём глыбокай надзеі і ўпэўненасці слухалі тут праграмнае выступленне нашага Прэзідэнта Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі пра будучыню нашай краіны, пра будучыню нашага народа. Менавіта тут, у гэтай зале аднадушна быў падтрыманы новы фармат інстытута прэзідэнцтва, пры якім Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь з’яўляецца кіраўніком дзяржавы. Ён жа з’яўляецца гарантам нашай Канстытуцыі і правоў кожнага чалавека».

«Менавіта ў гэтай зале была прынята першая пяцігадовая праграма сацыяльна-эканамічнага развіцця, у цэнтры якога — чалавек», — адзначыў Міхаіл Русы.

«Тады на ўсю сцэну быў размешчаны асноўны лозунг кіраўніка дзяржавы: „Толькі беларускі народ мае права вырашаць свой лёс». І наш народ беларускі прыняў гэты лозунг і ўвасабляў на рэферэндумах, на выбарах парламента, на выбарах Прэзідэнта. Народ гэтага хацеў, так гэта бачыў, таму што гэта была яго воля», — сказаў ён, дадаўшы, што тым самым дэманстравалася адзінства народа.

А 26 студзеня 2025 года беларусы зноў зрабілі свой выбар на карысць Аляксандра Лукашэнкі, яшчэ раз гучна заявіўшы сваю волю ўсяму свету. «Гэта наш выбар, і мы яго зрабілі. Гэта наш народны Прэзідэнт».

Першы сакратар ЦК Камуністычнай партыі Беларусі Сяргей Сыранкоў у сваім выступленні адзначыў, што сёння Беларусь, як некалі вялікі Савецкі Саюз, для многіх у свеце з’яўляецца маяком і арыенцірам сацыяльнай справядлівасці, прагрэсу і натхняльнікам на барацьбу супраць імперыялізму і фашызму ва ўсіх яго напрамках. «Слаўныя традыцыі нашага народа — гэта не толькі ўнікальныя культура і мастацтва, самабытныя звычаі і рытуалы, якія выносяць нас у глыбіню стагоддзяў і тысячагоддзяў. Але гэта і пераемнасць з нашым Савецкім гераічным мінулым, — сказаў Сяргей Сыранкоў. — У сваіх выступленнях наш Прэзідэнт неаднаразова падкрэсліваў, што ён чалавек савецкі, і гэтымі сэнсамі пранізаная ўся яго дзейнасць на карысць працоўнага народа. Дзякуючы Прэзідэнту ў нас у краіне ўлада народа, а не ўлада паноў, алігархаў ці знешняга капіталу. І мы, беларускі народ — гаспадары на сваёй уласнай зямлі».

Адзінства не нараджаецца само па сабе, яно будуецца на даверы, на сумленных размовах, на разуменні адзін аднаго, заявіла старшыня Беларускай партыі «Белая Русь» Вольга Чамаданава: «І сёння, калі ўсё мяняецца, вакол шмат выклікаў і пагроз, настаў час аб’ядноўвацца. Не пад прымусам, а ў імя спакою нашых дзяцей, дзеля стабільнасці і развіцця эканомікі, культуры, адукацыі, — заклікала ў сваім выступленні Вольга Чамаданава. — І кожны з вас можа гэта зрабіць. Праз маленькія ўчынкі, якія ператвараюцца ў вялікую сілу. І гэтая сіла робіць нашу краіну непахіснай».

«Я мама чацвярых дзяцей. І адзінства, на мой погляд, пачынае фарміравацца менавіта з сям’і. Акрамя таго, вельмі важную ролю ў згуртаванні адыгрывае любоў і шчырасць, — падзялілася меркаваннем музычны кіраўнік сталічнага дзіцячага сада № 583 Юлія Пашкевіч. — Працую я з дзеткамі, у якіх таксама імкнуся ўкладваць любоў да сваёй Радзімы, вучу іх шанаваць сваіх блізкіх. Гэта вельмі важна».

«Для актыўнай моладзі, часткай якой я з’яўляюся, Форум патрыятычных сіл, прымеркаваны да Дня народнага адзінства, — вельмі сімвалічнае мерапрыемства. Збіраючыся тут усе разам, прадстаўнікі розных прафесій, жыхары розных абласцей нашай краіны згуртоўваюцца, камунікуюць, атрымліваюць асалоду ад святочнай атмасферы. Гэта сапраўднае свята», — адзначыла студэнтка юрыдычнага факультэта ГДУ імя Ф. Скарыны Яна Заінчукоўская. 

Яна ВАЛАСАЧ, фота Лізаветы ГОЛАД
Фота Віктара ІВАНЧЫКАВА
arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю