У Беларусі ствараюцца ўмовы для выкарыстання лічбавых знакаў (токенаў) у якасці сродку разліку. Адпаведную пастанову падпісаў Прэм’ер-міністр Беларусі Аляксандр Турчын, паведамілі БелТА ва ўрадзе.
Устанаўліваюцца дазволеныя выпадкі выкарыстання юрыдычнымі асобамі токенаў у разліках, якія праводзяцца праз крыптабанкі, па знешнеэканамічных дагаворах. Права дадзена юрыдычным асобам у выпадках ажыццяўлення імі знешнегандлёвай дзейнасці (экспарт, імпарт тавараў, паслуг (работ), аб’ектаў інтэлектуальнай уласнасці), а таксама ў асобных выпадках — для дзейнасці форэкс-кампаній, лізінгавай дзейнасці.
Прыняцце пастановы накіравана на рэалізацыю механізмаў, прадугледжаных Указам ад 16 студзеня 2026 года № 19 «Аб крыптабанках і асобных пытаннях кантролю ў сферы лічбавых знакаў (токенаў)», і дае дадатковыя магчымасці для заключэння экспартна-імпартных здзелак.