Вызначаны парадак фарміравання, дзейнасці і паўнамоцтвы экспертнага савета, які ствараецца ў мэтах калегіяльнага разгляду пытанняў абскарджання заключэнняў дзяржбудэкспертызы. Абазначана, што ён будзе дзейнічаць на пастаяннай аснове.
Экспертны савет ствараецца ў складзе не большым за 20 чалавек. У яго ўключаюцца эксперты, якія маюць неабходныя спецыяльныя веды, вопыт і кваліфікацыю ў галіне архітэктурнай, горадабудаўнічай і будаўнічай дзейнасці, пацверджаныя сертыфікатам кампетэнтнасці, прадстаўнікі рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, службовыя асобы якіх уваходзяць у склад Міжведамаснага савета па пытаннях архітэктуры, горадабудаўніцтва і будаўніцтва, прадстаўнікі распрацоўшчыкаў тэхнічных нарматыўных прававых актаў.
Экспертны савет мае права запытваць у заяўніка, выканаўцы дзяржбудэкспертызы, рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, іншых юрыдычных асоб неабходныя дакументы і звесткі, прымаць рашэнні па скаргах, у тым ліку аб прызнанні іх неабгрунтаванымі.
Таксама вызначаны падставы для прыняцця рашэння аб правядзенні паўторнай экспертнай ацэнкі аб’екта дзяржбудэкспертызы.
Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.