Top.Mail.Ru
189

У Беларусі ў студзені—верасні пабудавалі 31,3 тыс. кватэр

У Беларусі ў студзені — верасні гэтага года арганізацыямі ўсіх форм уласнасці пабудавана 31,3 тыс. кватэр. Уведзена ў эксплуатацыю 2942,7 тыс. кв. м агульнай плошчы жылля. Аб гэтым паведамляе БелТА.


Для грамадзян, якія стаяць на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, уведзена ў эксплуатацыю 937,2 тыс. кв. м агульнай плошчы, або 31,8 працэнта ад агульнага аб’ёму ўведзенага жылля.

З агульнага аб’ёму ўведзенага жылля для грамадзян, якія знаходзяцца на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, з выкарыстаннем дзяржаўнай падтрымкі пабудавана 551,8 тыс. кв. м. Для шматдзетных сем’яў уведзена 389,9 тыс. кв. м агульнай плошчы жылля.

У сельскіх населеных пунктах уведзена ў эксплуатацыю 1094,2 тыс. кв. м агульнай плошчы жылля, або 37,2 працэнта ад агульнага ўводу па краіне.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю