Top.Mail.Ru
320

У Беларусі ў студзені—ліпені пабудавалі 22,6 тыс. кватэр

У Беларусі ў студзені — ліпені гэтага года арганізацыямі ўсіх форм уласнасці пабудавана 22,6 тыс. новых кватэр. Уведзена ў эксплуатацыю 2101,9 тыс. кв. м агульнай плошчы жылля. Аб гэтым паведамляе БелТА.



Для грамадзян, якія знаходзяцца на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, уведзена ў эксплуатацыю 644,2 тыс. кв. м агульнай плошчы, або 30,6 % ад агульнага аб’ёму ўведзенага жылля. З агульнага аб’ёму ўведзенага жылля для грамадзян, якія знаходзяцца на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў з выкарыстаннем дзяржаўнай падтрымкі, пабудавана 402,3 тыс. кв. м.

У сельскіх населеных пунктах уведзена ў эксплуатацыю 792,8 тыс. кв. м агульнай плошчы жылля, або 37,7 % ад агульнага ўводу па краіне.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю