Арганізацыі ўсіх формаў уласнасці ў студзені—кастрычніку 2025 года пабудавалі 33,7 тыс. новых кватэр, уведзена ў эксплуатацыю 3218,1 тыс. кв. м жылля. Пра гэта паведамілі БелТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце.
Для грамадзян, якія стаяць на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, уведзена ў эксплуатацыю 1018,5 тыс. кв. м, або 31,6 % ад агульнага аб’ёму ўведзенага жылля. У тым ліку з выкарыстаннем дзяржаўнай падтрымкі — 600,6 тыс. кв. м.
У сельскіх населеных пунктах уведзена ў эксплуатацыю 1210,4 тыс. кв. м жылля, або 37,6 % ад агульнага ўводу па краіне.