У сямействе спецтэхнікі БЕЛАЗ папаўненне — адзін з самых магутных прадстаўнікоў цяжкага класа, паведамілі на прадпрыемстве.
Гэтая 50-тонная машына створана для работы ў самых складаных умовах кар’ераў і прызначана як для зрэзкі і перамяшчэння вялікіх аб’ёмаў горнай масы і грунту, так і для дакладнай планіроўкі кар’ерных пляцовак.
Важыць навінка 50 тон, абсталявана рухавіком 550 к.с. (404 кВт) — самым магутным у лінейцы. Аб’ём адвалу — 10 кубаметраў.
Сярод «фішак» БЕЛАЗ-78542 — разумная трансмісія, гэта ўласная распрацоўка з інавацыйнай муфтай. Яна дакладна рэгулюе цягу і выключае прабуксоўку, абараняючы шыны ад зносу.
Навінка абсталявана сістэмай ІMS — інтэлектуальны маніторынг у рэальным часе выводзіць ўсе параметры на дысплей аператара. Важныя таксама камфорт і бяспека: у бульдозера эрганамічная кабіна з выдатнай аглядальнасцю і сучаснымі сістэмамі абароны.
Калі заводскія выпрабаванні БЕЛАЗ-78542 будуць завершаны, яго чакае праверка заяўленых тэхнічных характарыстык і працоўных паказчыкаў у рэальных умовах эксплуатацыі ў кар’еры.