Top.Mail.Ru

У Беларусі стартавала рэспубліканская акцыя для тых, хто ўпершыню галасуе

20 студзеня БРСМ даў старт рэспубліканскай акцыі для грамадзян, якія галасуюць упершыню — «Твой голас першы».


У гандлёвым цэнтры «Першы Нацыянальны гандлёвы дом» сабралася каля 200 актыўных грамадзян, якім упершыню будзе дадзена права галасавання на выбарах Прэзідэнта Беларусі. Спецыяльным запрошаным госцем мерапрыемства стаў Улад Кабякоў, папулярны відэаблогер, выканаўца, тэлевядучы, шоумен. Ён расказаў удзельнікам мерапрыемства аб асабістым першым вопыце ўдзелу ў электаральнай кампаніі, падзяліўся думкамі і эмоцыямі, а таксама прапанаваў маладым людзям паўдзельнічаць у флэшмобе — разам з тымі, хто ўпершыню галасуе, запісаў памятнае матывавальнае відэа. Пракрычаўшы фразу «Я прыйду — мой голас першы!», удзельнікі дружна паабяцалі ўсёй краіне, што яны абавязкова прыйдуць на выбарчыя ўчасткі і ўпершыню пакінуць голас у падтрымку свайго кандыдата.

«Акцыя будзе рэалізоўвацца ва ўсіх рэгіёнах, — адзначыла каардынатар акцыі Юлія Кірпічэнка. — На ўсіх выбарчых участках краіны будуць працаваць пункты ўручэння эксклюзіўных падарункаў ад БРСМ для тых, хто ўпершыню галасуе. Яны атрымаюць брэндаваныя футболкі з назвай акцыі. А з 21 студзеня да 3 лютага пройдзе анлайн-конкурс «Моладзь галасуе!». Для ўдзелу неабходна зрабіць тэматычную фатаграфію і выкласці яе з 21 да 26 студзеня ўключна ў сацыяльных сетках са спецыяльнымі хэштэгамі і тэкстам, які апісвае, чаму ўдзел у выбарах важны».  

Фота: БРСМ

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю