Дакументам уносяцца змяненні ва ўказ ад 25 верасня 2023 года нумар 297 «Аб дзяржаўным уліку і эксплуатацыі грамадзянскіх беспілотных лятальных апаратаў». У прыватнасці, спрашчаецца парадак увозу ў Беларусь БЛА і авіямадэлей у інтарэсах сілавых, праваахоўных і іншых арганізацый.
Акрамя таго, у мэтах узмацнення кантролю за абаротам БЛА ўводзіцца абавязак юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў узгадняць продаж БЛА да яго ажыццяўлення.