Top.Mail.Ru

У Беларусі скарэкціраваны парадак рэгістрацыі грамадзян пры звароце па пытаннях працаўладкавання

У Беларусі скарэкціраваны парадак рэгістрацыі грамадзян, якія звярнуліся ў службу занятасці. Адпаведную пастанову падпісаў Прэм'ер-міністр Аляксандр Турчын, паведамілі ў прэс-службе ўрада.

Вызначаны парадак рэгістрацыі грамадзян, якія звярнуліся ў службу занятасці па пытаннях працаўладкавання, як адміністрацыйнай працэдуры (уведзена ўказам ад 9 студзеня 2026 года № 5). Нараўне з беспрацоўнымі служба занятасці аказвае садзейнічанне ў пошуку працы грамадзянам, якія не маюць права на атрыманне дапамогі па беспрацоўі. Згодна з указам рэгістрацыя такіх грамадзян будзе ажыццяўляцца ў якасці адміністрацыйнай працэдуры.

Таксама дакумент прадугледжвае магчымасць падачы заявы аб рэгістрацыі ў якасці беспрацоўнага ў электронным выглядзе праз партал электронных паслуг.

Спрошчаная працэдура рэгістрацыі моладзі, якая звярнулася ў службу занятасці для часовага працаўладкавання.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю