Top.Mail.Ru

У Беларусі сабрана 6 млн тон цукровых буракоў

У Беларусі сабралі 6 млн т цукровых буракоў. Аб гэтым паведамілі БелТА ў прэс-службе Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.


Гэта на 842 тыс. т больш, чым на аналагічную леташнюю дату. У разрэзе абласцей краіны атрымана: у Мінскай — 1936 тыс. т, Гродзенскай — 2057 тыс. т, Брэсцкай — 1351 тыс. т, Магілёўскай — 579 тыс. т, Віцебскай — 44 тыс. т, Гомельскай — 41 тыс. т.
 
Цукровых буракоў вывезена на буракапрыёмныя пункты 5159 тыс. т, што складае 86 працэнтаў ад накапанага.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю