Top.Mail.Ru
185

У Беларусі прыбіраюць снег больш за 850 адзінак спецтэхнікі і 3,6 тыс. работнікаў ЖКГ

У Беларусі больш за 3,6 тыс. работнікаў камунальных службаў з самай раніцы прыбіраюць снег і наледзь з вулічна-дарожнай сеткі населеных пунктаў. Пра гэта паведамілі БелТА ў Міністэрстве жыллёва-камунальнай гаспадаркі.

Камунальныя службы працуюць у кругласутачным рэжыме для забеспячэння бяспечных умоў перамяшчэння пешаходаў і транспарту. 

Па стане на 8.00 усяго па краіне працавала 851 адзінка спецыяльнай камунальнай тэхнікі: 239 раскідвальнікаў пяску і солі, 458 снегапрыборачных машын, 154 машыны для пагрузкі і вывазу снегу і іншай тэхнікі. У рабоце па прыборцы снегу задзейнічана больш за 3690 работнікаў ЖКГ.

У МЖКГ заклікаюць уладальнікаў аўто не загрувашчваць праходы і ўезды ў двары, не пакідаць аўтамабілі на праезнай частцы на працяглы час — працуе дарожная тэхніка. Таксама аўтаўладальнікаў просяць выконваць свой абавязак па расчыстцы снегу вакол аўтамабіля на адлегласці не менш за 1 метр. 

Калі ёсць заўвагі па рабоце камунальных службаў, то можна тэлефанаваць па нумары дыспетчарскай службы 115 альбо па адзіным нумары дарожнай службы 125.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю