У Беларусі працягваюць дзейнічаць забароны і абмежаванні на наведванне лясоў. Пра гэта сведчыць інтэрактыўная мапа Міністэрства лясной гаспадаркі, паведамляе БелТА.
Забарона на наведванне лясоў ва ўсіх раёнах уведзеная ў Гомельскай вобласці. У Брэсцкай вобласці забарона дзейнічае ва ўсіх раёнах, акрамя Камянецкага, Драгічынскага, Баранавіцкага і Ляхавіцкага раёнаў — тут уведзена абмежаванне на наведванне. У Гродзенскай вобласці ва ўсіх раёнах дзейнічае абмежаванне на наведванне лясоў.
У Мінскай вобласці забарона дзейнічае ў Мінскім, Дзяржынскім, Слуцкім і Старадарожскім раёнах. У Мядзельскім раёне наведванне лясоў дазволена. Ва ўсіх астатніх раёнах вобласці ўведзена абмежаванне.
На большай частцы тэрыторыі Магілёўскай вобласці дзейнічае забарона на наведванне лясоў. Абмежавана наведванне ў Хоцімскім, Клімавіцкім, Краснапольскім, Касцюковіцкім, Крычаўскім, Асіповіцкім, Шклоўскім, Дрыбінскім і Горацкім раёнах.
У Віцебскай вобласці ва ўсіх раёнах уведзена абмежаванне на наведванне лясоў, у Лепельскім раёне дзейнічае забарона.