На гэтым тыдні ў краіне праходзяць планавыя трэніроўкі, прымеркаваныя да Сусветнага дня грамадзянскай абароны. Аб гэтым паведамляе БелТА.
На трэніроўках будуць праводзіцца запускі сістэм апавяшчэння насельніцтва, праверка гатоўнасці ахоўных збудаванняў, адпрацоўка на практыцы выдачы сродкаў індывідуальнай аховы грамадзян, навучанне правілам паводзін пры надзвычайных сітуацыях і атрыманні сігналаў апавяшчэння грамадзянскай абароны, навыкам аказання першай дапамогі.
Мэта мерапрыемстваў — павысіць агульную гатоўнасць і бяспеку ў выпадку надзвычайных сітуацый.