У залежнасці ад паходжання і смакавых якасцяў кошт мёду можа моцна адрознівацца. Тым не менш адна з аб'яў на беларускай інтэрнэт-пляцоўцы ўжо занадта здзіўляе. Там за слоік вытрыманага ласунку просяць ні многа ні мала Br1500. Паведамляе Точка.by.
Карацей кажучы
У Беларусі прадаюць слоік вытрыманага мёду даўнасцю 20-25 гадоў за Br1500.
Прадавец сцвярджае, што ласунак прызначаны для калекцыянераў старадаўняга мёду.Торг арганізатар аб’явы дапускае толькі «ў бок павелічэння» цаны.
Чаму так дорага?
Як вынікае са зместу аб’явы, мёд у слоіку самы звычайны. Адрознівае яго іншае — узрост. Аўтар лота піша, што прысмаку «гадоў 20. Можа, нават больш гадоў на пяць».
Менавіта гэта асаблівасць, на думку мужчыны, павінна прыцягнуць «прафесійных калекцыянераў старадаўняга мёду». Яны ж і маглі б сабе дазволіць такую нятанную пакупку.
Прадавец нават акуратна ўдакладняе, што самаму старому мёду ў свеце 5000 гадоў.
Дарэчы, калі разлічваеце збіць цану, то не спадзявайцеся. Аўтар згодны таргавацца толькі «ў бок павелічэння». Ён таксама ўпэўнены, што цана яшчэ абавязкова будзе расці.