У Беларусі плануюць узмацніць абарону непаўналетніх ад азартных гульняў у сетцы. Пра гэта на прэс-канферэнцыі расказаў начальнік упраўлення электрасувязі і рэгулявання радыёчастотнага спектра Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Дзмітрый Корзун.
Нядаўна прайшла нарада з удзелам прадстаўнікоў Генеральнай пракуратуры, аператараў сувязі і іншых арганізацый і органаў, дзе разглядалася пытанне абароны непаўналетніх ад азартных гульняў у сетцы. «Дзіця лічыць, што можа пачаць гуляць і тут жа стаць багатым. Дадзеная праблема актуальная, трэба выбудоўваць адпаведны комплекс мер. Мы гэта пытанне ўсебакова абмеркавалі. Канкрэтныя прапановы будуць падрыхтаваны прыкладна да сярэдзіны жніўня», — сказаў Дзмітрый Корзун
Два ўзроўні абароны непаўналетніх у інтэрнэце. Першы - глабальны. Ёсць спіс інтэрнэт-рэсурсаў, доступ да якіх абмежаваны. Другі ўзровень абароны непаўналетніх у сетцы - зона адказнасці бацькоў. Створаны неабходныя праграмы для кантролю, як дзіця карыстаецца інтэрнэтам. «Толькі 1 % бацькоў пры куплі або перадачы SIM-карты сваім дзецям цікавяцца, якія дадатковыя паслугі яны могуць аформіць для таго, каб максімальна засцерагчы дзіця ад тлятворнага ўплыву інтэрнэту. Гэту сітуацыю трэба мяняць. Мы выпрацоўваем адпаведныя практычныя меры, у тым ліку ў частцы абмежавання доступу да азартных гульняў для непаўналетніх», — рэзюмаваў начальнік упраўлення.