У Беларусі з 1 жніўня выраслі памеры «ўзроставых» даплат да пенсій. Пра гэта паведаміла БелТА са спасылкай на прэс-службу Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.
З 1 жніўня ў Беларусі памер гэтых выплат павялічыўся на 4,1% і склаў 99,44 рубля для людзей ва ўзросце 75–79 гадоў, пры наяўнасці інваліднасці I групы — 232,03 рубля. Для людзей 80 гадоў і старэйшых (з улікам надбаўкі на догляд) — 198,89 рубля, пры наяўнасці інваліднасці I групы — 265,18 рубля.
У Мінпрацы адзначылі, што «ўзроставыя» даплаты да пенсій атрымліваюць амаль 570 тыс. чалавек ва ўзросце 75 гадоў і старэйшых. Выдаткі на іх у 2026 годзе складуць, паводле ацэнак, 980 млн рублёў.