Top.Mail.Ru

У Беларусі павысілі цэны на скупку золата і серабра ў насельніцтва

Змяненні расцэнак устаноўлены новай пастановай Мінфіна. Больш за ўсё вырастуць цэны на золата, паведамляе Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Беларусі.


За грам выраба ці лому зараз будуць плаціць:

  1. 375 проба BYN 151,87 (+ BYN 22,77);
  2. 500 проба BYN 202,49 (+ BYN 29,41);
  3. 583, 585 пробы — BYN 236,91 (+ BYN 34,41);
  4. 750 проба BYN 303,74 (+ BYN 44,13);
  5. 900 проба BYN 364,48 (+ BYN 52,94);
  6. 916 проба BYN 370,96 (+ BYN 53,89);
  7. 950 проба BYN 384,73 (+ BYN 55,89);
  8. 958 проба BYN 387,97 (+ BYN 56,36).

Плаціна 950-й пробы падаражае да BYN 155,80 за грам (раней — BYN 131,05).

Серабро таксама дадасць у цане — у залежнасці ад пробы ў дыяпазоне ад 750-й да 960-й скупачная цана складзе ад BYN 4,55 да BYN 5,83 за грам.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю