У Беларусі з 1 лістапада павялічыліся памеры бюджэтаў пражытачнага мінімуму. Аб гэтым паведамляе БелТА.
Так, на перыяд з 1 лістапада 2025 года да 31 студзеня 2026 года памер бюджэту пражытачнага мінімуму ўстаноўлены ў памеры Br491,09. Гэта на 0,7% вышэй у параўнанні з нарматывам, які дзейнічаў з 1 жніўня па 31 кастрычніка 2025 года.
Памер БПМ для працаздольнага насельніцтва складае Br524,97, для пенсіянераў — Br357,28, для дзяцей да 3 гадоў — Br305,86, для дзяцей ад 3 да 6 гадоў — Br414,39, а для дзяцей ад 6 да 18 гадоў — Br479,59.
Гэта чацвёрты пераразлік БПМ у 2025 годзе. З пачатку года гэты нарматыў павялічыўся на 12,2%.