Top.Mail.Ru
260

У Беларусі пасеяна дзве трэці ўсіх яравых культур

На 2 мая ў краіне пасеяна 1 мільён 529 тысяч гектараў усіх яравых культур — 66% плана. Тэмпы работ вышэйшыя за леташнія. У 2024-м на такую дату было 1 мільён 204 тысячы гектараў або 51%, паведамляе SB.by.


Больш за ўсіх пасеяна ў Гродзенскай вобласці — 76% (год таму — 68). У Брэсцкай — 75 (67), Мінскай — 68 (51) Магілёўскай — 63 (47), Віцебскай — 61 (36), Гомельскай — 53 (39).

Сёлета ў сельгасарганізацыях плануецца пасеяць 1 мільён 230 тысяч гектараў кукурузы на ўсе мэты — на 5 тысяч больш, чым летась. Гэта зусім не значыць, што такая лічба будзе канчатковай. На практыцы часцей за ўсё выходзіць больш. 

Напрыклад, летась да ўборкі ў сельгасарганізацыях было 1 мільён 252 тысячы гектараў кукурузы, з якой 946 тысяч пайшло на сілас і зялёны корм і 306 тысяч — на зерне. Хоць першапачаткова на збожжа планавалася 290 тысяч. Затое, дзякуючы такому падыходу, валавы збор склаў 1 мільён 978 тысяч тон кукурузнага збожжа, а разам з фермерамі ўпершыню перавысіў 2 мільёны. Канчатковая лічба — 2 мільёны 49 тысяч тон у вазе пасля дапрацоўкі.

У 2025-м нахіл зноў зроблены ў бок кукурузы на зерне. На гэтыя мэты плануецца 357 тысяч гектараў.

— Крок правільны, — адзначыў намеснік начальніка Галоўнага ўпраўлення раслінаводства Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Іван Каскевіч. — Бо ў гэтым годзе плануецца значна павялічыць валавы збор усяго збожжа і рапсу, давесці іх агульны збор да 11 мільёнаў тон, у тым ліку збожжа — больш за 9,9 мільёна. Кукурузы намячаецца выкарыстоўваць на зерне на 51 тысячу гектараў больш, чым у 2024-м. Калі зыходзіць з ураджайнасці мінулага года, то коласавыя далі б дадаткова прыкладна 150 тысяч тон, а кукуруза — у два з лішнім разы больш.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю