Top.Mail.Ru
1556

У Беларусі падведзены вынікі спартыўнага года

Нацыянальны алімпійскі камітэт на сваім пасяджэнні падвёў вынікі дзейнасці арганізацыі за 2025 год і зацвердзіў план работы на 2026-ы, паведаміла прэс-служба камітэта.


Кіраўнік НАК Віктар Лукашэнка падкрэсліў, што ў адыходзячым годзе дзякуючы актыўнай і сістэматычнай рабоце са спартыўнымі арганізацыямі і прыходам новага кіраўніка МАК Кірсці Ковентры ўдалося дабіцца станоўчых змяненняў у міжнародным парадку дня і прагрэсу ў частцы допуску беларускіх атлетаў на буйнейшыя міжнародныя старты. Акрамя таго, было адноўленае аказанне падтрымкі па лініі Алімпійскай салідарнасці.

НАК працягвае весці работу па арганізацыі ўдзелу ў зімовых Гульнях 2026 года: устаноўлены цесны кантакт з арганізатарамі спаборніцтваў у Італіі, праведзена акрэдытацыя ўсіх патэнцыйных алімпійцаў. Раней у адыходзячым годзе камітэт забяспечыў удзел беларускай дэлегацыі на Еўрапейскім юнацкім алімпійскім фестывалі ў Паўночнай Македоніі. Нашы юныя атлеты заваявалі на турніры 13 медалёў: 5 залатых, 4 сярэбраныя і 4 бронзавыя.

Адным з найбольш важных праектаў НАК у 2025 годзе стаў спартыўна-культурны фестываль «Вытокі», які ў чэрвені прайшоў у Паставах з удзелам каля 10 тысяч чалавек. Ва ўзаемадзеянні з федэрацыямі была арганізавана работа 30 спартыўных пляцовак. Не менш маштабным атрымаўся і Алімпійскі дзень каля мінскага Палаца спорту, які дазволіў юным мінчанам і гасцям сталіцы бліжэй пазнаёміцца з рознымі відамі спорту.

У адыходзячым годзе была ўпершыню праведзена прэмія па спартыўным маркетынгу «ProСпорт», на якой былі ўзнагароджаны лепшыя маркетынгавыя праекты ў сферы айчыннага спорту. Таксама НАК Беларусі чарговы раз арганізаваў навагодняе свята «Алімпійская ёлка», у гэтым снежні яно прайшло ў фармаце лядовага шоу.

Паводле слоў віцэ-прэзідэнта Нацыянальнага Алімпійскага камітэта Дзмітрыя Даўгалёнка, сёлета і тхэквандысты нядрэнна выступілі, прывезлі нам медалі, і грэка-рымская барацьба ў нас пайшла наперад вялікімі крокамі. Традыцыйна, два веславанні парадавалі. У цэлым на працягу года мы атрымалі практычна ўсе допускі на міжнародныя турніры. Адзінае, у нас засталіся толькі лёгкая атлетыка, біятлон і гульнявыя віды спорту. А так ужо ўсе ў страі, вядома, з боем, але атрымалася.

Мы сваю справу зрабілі, трапілі на адборы. Мяркую, гэта вялікая праца. Ужо ў тэрміновым парадку рыхтуемся, вылічваем графікі, пералёты, візы. Усё гэта ўжо робім, — сказаў Дзмітрый Даўгалёнак.
Нагадаем, раней Міжнародны алімпійскі камітэт дазволіў міжнародным федэрацыям праводзіць спаборніцтвы на тэрыторыі Беларусі, а таксама зняў з маладых беларускіх спартсменаў абмежаванні на ўдзел у міжнародных стартах.


Біятланіст Антон Смольскі ўзначаліў агульны залік Кубка Садружнасці

У пятніцу, 19 снежня, стартаваў 3-і этап Кубка Садружнасці 2025/2026 па біятлоне.

Першымі на лыжню спартыўнага комплексу імя А.А. Данілава ў горадзе Чайкоўскі адправіліся мужчыны. Па традыцыі адкрываюць праграму спаборніцтваў спрынтарскія гонкі.

У мужчын з дыстанцыяй працягласцю 10 км і з двума агнявымі рубяжамі лепш за ўсіх справіўся расійскі біятланіст Эдуард Латыпаў. Другое і трэцяе месцы засталіся таксама за расіянамі — Яўгенам Сідаравым і Даніілам Серахвоставым.

Антон Смольскі з адным промахам завяршыў спрынт на шостай пазіцыі, заваяваўшы такім чынам 96 рэйтынгавых ачкоў.

Улічваючы тое, што Кірыл Бажын, які лідзіраваў да гэтага старту, гонку праваліў (расіянін дапусціў адразу тры промахі на стойцы, і, разам з адной асечкай на лёжцы, змог фінішаваць толькі 24-м). Менавіта капітан зборнай Беларусі захапіў прамежкавае лідарства ўвогуле.

Другім ідзе Эдуард Латыпаў, Бажын — трэці.


Фёдар Лапавухаў — адзін з намінантаў на званне лепшага іграка сафійскага ЦСКА

Беларускі варатар Фёдар Лапавухаў намінаваны на званне лепшага іграка сафійскага ЦСКА па выніках першай паловы сезона-2025/26.

Пра гэта паведамляе прэс-служба клуба са сталіцы Балгарыі.

У бягучым сезоне 22-гадовы беларускі варатар згуляў 14 матчаў ва ўсіх турнірах, прапусціў 11 мячоў і чатыры разы згуляў «на нуль».

Вядомы ў нядаўнім мінулым беларускі паўабаронца Дзмітрый Бага паразважаў аб перспектывах галкіпера зборнай Беларусі і сафійскага ЦСКА трапіць у топ-чэмпіянат.

— Не хочацца казаць, што я прама ўпэўнены ў гэтым, таму што баюся сурочыць, бо ў жыцці бывае ўсякае. Але верагоднасць, мне падаецца, вельмі высокая, што ён павінен перабрацца ў вялікі еўрапейскі чэмпіянат. Ён нагамі выдатна гуляе, складзены добра, выратоўвае ў самы адказны момант, так што ўвогуле ўсё вельмі добра...

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю