Top.Mail.Ru
77

У Беларусі пачалася сумесная штабная трэніроўка Узброеных Сіл

З 24 па 26 сакавіка пад кіраўніцтвам намесніка Міністра абароны па ўзбраенні — начальніка ўзбраення Узброеных Сіл Андрэя Федзіна праводзіцца сумесная штабная трэніроўка. Аб гэтым паведамляе БелТА.


Мэтай мерапрыемства з’яўляецца павышэнне ўзроўню падрыхтоўкі службовых асоб органаў упраўлення тэхнічным забеспячэннем пры выкананні задач антыкрызіснага рэагавання ў перыяд нарастання ваеннай пагрозы.

Удзельнічаюць — штаб узбраення і ўпраўлення тэхнічнага забеспячэння Міністэрства абароны і Узброеных Сіл, упраўлення ўзбраення ВПС і войскаў ППА, Паўночна-Заходняга аператыўнага камандавання, сіл спецыяльных аперацый Узброеных Сіл, а таксама шэраг арсеналаў і баз ракетна-артылерыйскага ўзбраення, спецыялісты НДІ Узброеных Сіл і ваенна-тэхнічнага факультэта БНТУ. 

У час трэніроўкі плануецца павысіць гатоўнасць функцыянальных груп цэнтраў упраўлення да якаснага планавання тэхнічнага забеспячэння і замацаваць практычныя навыкі службовых асоб упраўленняў воінскіх часцей у прыняцці аператыўных рашэнняў.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю