Top.Mail.Ru
262

У Беларусі пачалася работа па афармленні пашпартоў гатоўнасці да ацяпляльнага сезона

У Беларусі пачалася работа па афармленні пашпартоў гатоўнасці да ацяпляльнага сезона. Аб гэтым расказаў начальнік упраўлення камунальнай гаспадаркі і энергетыкі Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Аляксей Філановіч, паведамляе БелТА.



Пры падрыхтоўцы аб’ектаў ЖКГ да работы ў зімовы перыяд міністэрствам ажыццяўляецца штодзённы кантроль па 13 асноўных паказчыках. Сярод іх — замена і капітальны рамонт катлоў, замена цеплавых сетак, стварэнне запасаў драўнянага паліва, прафілактычны рамонт сетак ацяплення жылых дамоў, цеплавых пунктаў, рамонт стыкаў, дахаў. Штомесячны кантроль праводзіцца па 89 паказчыках — гэта работы па выпрабаванні абсталявання кацельняў, цеплавых сетак, прафілактычным аглядзе водаправодных і каналізацыйных сетак, збудаванняў на іх, рамонце электраабсталявання жылых дамоў, пячэй, праверкі прыбораў уліку і гэтак далей. «Усе гэтыя работы гарантуюць надзейнае, бесперабойнае і безаварыйнае цепла- і водазабеспячэнне жыллёвага фонду», — падкрэсліў Аляксей Філановіч.

Па стане на 17 ліпеня пачата работа па афармленні пашпартоў гатоўнасці. «Атрымана пашпартоў ужо на амаль 420 цеплакрыніц. Выкананы работы па нарыхтоўцы каля 1,5 млн куб. м драўнянага паліва — гэта ўжо 95 працэнтаў. Мы набліжаемся да фінальнай планкі. Нарыхтавалі топачнага мазуту 3 тыс. т — гэта 98 працэнтаў. Заменена 146 км цеплавых сетак — 57 працэнтаў ад запланаваных аб’ёмаў», — адзначаў начальнік упраўлення.

Цяпер вядуцца і праведзены работы па выпрабаванні і прафілактычным рамонце абсталявання амаль 2 тыс. кацельняў, што складае 58 працэнтаў ад запланаванага аб’ёму, а таксама 7,7 тыс. км цеплавых сетак — крыху больш за 50 працэнтаў. Прафілактычны рамонт цэнтральных цеплавых пунктаў праведзены на ўзроўні 46 працэнтаў ад плана, а кацельняў — 54 працэнты. На аб’ектах водаправодна-каналізацыйнай гаспадаркі выканана перакладка 245 км сетак водазабеспячэння — 80 працэнтаў запланаванага аб’ёму. Было таксама перакладзена 60 км сетак каналізацыі — гэта каля 50 працэнтаў. Выкананы прафілактычныя рамонты сістэм ацяплення ў 28 тыс. дамоў — 66 працэнтаў плана.

«Усе работы на гэты час вядуцца ў адпаведнасці з зацверджанымі графікамі. Сярэдні працэнт выканання фізічных работ складае больш за 50 працэнтаў, недзе дасягае 70-80 працэнтаў. Поўная гатоўнасць аб’ектаў жыллёва-камунальнай гаспадаркі рэспублікі да работы ў асенне-зімовы перыяд будзе забяспечана ў запланаваныя тэрміны», — сказаў на заканчэнне Аляксей Філановіч.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю