З іх 82,6 тыс. дэпазітных рахункаў на суму $826 млн і 69,7 тыс. дэпазітных рахункаў на суму 1,87 млрд бел. руб.
На датэрміновае распараджэнне сродкамі сямейнага капіталу пададзена каля 102 тыс. заяў. З іх на мэты паляпшэння жыллёвых умоў — 82 тыс., на атрыманне медыцынскіх паслуг — 11 тыс., на атрыманне адукацыі — 9 тыс., на набыццё тавараў для інвалідаў — 7.
Прынята 99,1 тыс. рашэнняў аб датэрміновым распараджэнні сродкамі сямейнага капіталу, з іх Брэсцкая вобласць — 21 тыс., Віцебская — 9,6 тыс., Гомельская — 15,9 тыс., Гродзенская — 11,8 тыс., Мінская — 17 тыс., Магілёўская — 10 тыс., Мінск — 13,8 тыс.
У Мінпрацы нагадалі, што сямейны капітал прызначаецца шматдзетным сем’ям пры нараджэнні (усынаўленні, удачарэнні) трэцяга або наступнага дзіцяці. З 1 студзеня 2026 года памер сямейнага капіталу складае 35 505 бел. руб. У такім памеры сямейны капітал прызначаецца сем’ям пры нараджэнні (усынаўленні, удачарэнні) трэцяга або наступных дзяцей у перыяд з 1 студзеня па 31 снежня 2026 года.