У Беларусі для шматдзетных сем’яў на 1 кастрычніка адкрыта 156,9 тыс. дэпазітных рахункаў па праграме «Сямейны капітал», з іх 82,7 тыс. дэпазітных рахункаў на $826,9 млн, 74,2 тыс. — на 2 млрд рублёў. Пра гэта БелТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.
Па стане на 1 кастрычніка прынята 103,8 тыс. рашэнняў на датэрміновае распараджэнне сродкамі сямейнага капіталу. З іх на паляпшэнне жыллёвых умоў — 80%, атрыманне медыцынскіх паслуг — 10%, адукацыя — 9%, набыццё тавараў для людзей з інваліднасцю — 1%.
У Мінпрацы нагадалі, што з 1 студзеня 2026 года памер сямейнага капіталу складае 35 505 рублёў. Ён прызначаецца шматдзетным сем’ям пры нараджэнні (усынаўленні, удачарэнні) трэцяга або наступнага дзіцяці.