У Беларусі намалочана 10,4 млн т збожжа з рапсам і кукурузай, паведамілі ў прэс-службе Мінсельгасхарча.
«Па аператыўных звестках на 3 лістапада, з палёў краіны намалочана 10 400 тыс. тон збожжа разам з рапсам і кукурузай. У разрэзе абласцей сабрана: у Мінскай — 2572 тыс. т, у Брэсцкай — 2100 тыс. т, у Гродзенскай — 2027 тыс. т, у Магілёўскай — 1338 тыс. т, у Гомельскай — 1303 тыс. т, у Віцебскай — 1060 тыс. т», — расказалі ў прэс-службе.
Збожжавыя і зернебабовыя культуры з кукурузай убраны з 95 % плошчаў, што складае 2190 тыс. га. Сярэдняя ўраджайнасць збожжа (з кукурузай) складае 42,9 ц/га, што вышэй за леташнюю на 5 ц/га.
- Нарыхтавана льнотрасты 197 тыс. т, ураджайнасць вышэйшая за леташнюю на 12,9 ц/га.
- Кукуруза на сілас і зялёны корм убрана з 98 % плошчаў, што складае 1 млн га. Нарыхтавана сенажу 13 922 тыс. т (99 % плана), сіласу — 19 212 тыс. тон (93 % плана), травяных кармоў — 9506 тыс. т кармавых адзінак (95 % плана).
- Цукровыя буракі ўбраныя з 86 % плошчаў, або 92 тыс. га. Накапана 4802 тыс. т караняплода. Ураджайнасць вышэйшая за леташнюю на 41 ц/га. На буракапрыёмныя пункты вывезена 77 % ад накапаных буракоў.
- Усяго агародніны, вырашчанай у адкрытым грунце, сабрана 186 тыс. т. Засеяныя плошчы складаюць больш за 8 тыс. гектараў, ужо ўбрана 93 %.
- Паднята зябліва на плошчы 656 тыс. га, што складае 46 % ад плана ў 1432 тыс. га.