Top.Mail.Ru

У Беларусі намалацілі звыш 9,1 млн тон збожжа

У Беларусі намалацілі звыш 9,1 млн тон збожжа. Пра гэта паведамілі БелТА ў прэс-службе Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.

Паводле аператыўных звестак на 9 верасня, намалочана збожжавых з улікам рапсу 9185 тыс. т. У разрэзе абласцей намалочана: Мінская — 2413 тыс. т, Гродзенская — 1842 тыс. т, Брэсцкая — 1673 тыс. т, Магілёўская — 1203 тыс. т, Гомельская — 1092 тыс. т, Віцебская — 962 тыс. т.

Убрана культур на збожжа (з улікам рапсу, без кукурузы) на плошчы 2470 тыс. га, што складае 99% ад агульнай плошчы ў 2497 тыс. га.

Узарана пад сяўбу азімых збожжавых 696 тыс. га (46% ад плана). Азімых збожжавых на зерне пасеяна ўсімі рэгіёнамі краіны на плошчы 197 тыс. га (13% ад плана).

У лік дзяржзаказу пастаўлена: харчовага збожжа — 655 тыс. т (99% ад плана ў 663 тыс.т), піваварнага ячменю — 94 тыс. т (109% ад плана ў 86 тыс. т).

Цукровыя буракі ўбрана з 17% плошчаў (18 тыс. га ад плана ў 109 тыс. га). Накапана 780 тыс. т караняплода сярэдняй ураджайнасцю 425 ц/га. У разрэзе абласцей / тыс. т: Брэсцкая — 68, Гродзенская — 269, Мінская — 382, Магілёўская — 61. Рэгіёны ўбіраюць тэмпамі, якія перавышаюць леташнія, адзначылі ў прэс-службе.

Кукуруза на сілас убрана з 17% плошчаў, што складае 158 тыс. га.

Скошана траў другім укосам на плошчы 941 тыс. га — 93% ад плана. Нарыхтавана сена 580 тыс. т — 81% ад плана, сіласу — 3137 тыс.т (15%), травяных кармоў — 4657 тыс. т (46%), сенажу — 12 509 тыс. т (87%).

Наяўнасць мінеральных угнаенняў (азотных, фосфарных, калійных) пад азімую сяўбу — 289 тыс. т дзеючага рэчыва (167% да плана).

Бульба ўбраная з 12% плошчаў краіны (3 тыс. га ад плана ў 22 тыс. га). Накапана бульбы 96 тыс. т сярэдняй ураджайнасцю 356 ц/га. У разрэзе абласцей / тыс. т: Брэсцкая — 17, Віцебская — 8, Гомельская — 11, Гродзенская — 4, Мінская — 17, Магілёўская — 39.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю