У Беларусі намалацілі больш за 3,6 млн тон збожжа, паведамляе БелТА.
Паводле аператыўных даных на 31 ліпеня, намалочана збожжавых з улікам рапсу 3647 тыс. т, і гэта амаль на паўтара мільёна больш, чым у гэту ж дату мінулага года, адзначылі ў прэс-службе.
У разрэзе абласцей намалочана: Брэсцкая — 1017 тыс. т, што амаль у два разы больш, чым на гэту ж дату мінулага года; Мінская — 795 тыс. т; Гродзенская — 692 тыс. т; Гомельская — 560 тыс. т, Магілёўская — 358 тыс. т; Віцебская — 225 тыс. т.
- Убрана культур на зерне (з улікам рапсу, без кукурузы) на плошчы 1027 тыс. га, што складае 42 % ад агульнай плошчы 2432 тыс. га
- Выцераблена лёну на 30 тыс. га, што складае 70 % запланаваных плошчаў. «Церабленне лёну ідзе тэмпамі, якія больш як у два разы перавышаюць леташнія, дынаміка захоўваецца ўсімі абласцямі», — адзначылі ў прэс-службе.
- У лік дзяржзаказу пастаўлена: харчовага збожжа — 88 тыс. т (13 % ад плана ў 663 тыс. т), алейнага семя рапсу — 65 тыс. т (65 % ад плана ў 100 тыс. т), піваварнага ячменю — 25 тыс. т (29 % ад плана ў 86 тыс. т).
- Скошана травы другім укосам на плошчы 711 тыс. га (70 % ад плана).
- Нарыхтавана сена 435 тыс. т (61 % ад плана), сіласу — 356 тыс. т (больш за 1% ад плана), травяных кармоў — 3416 тыс. т (34 % ад плана), сенажу — 1151 тыс. т (77 % ад плана).
- Наяўнасць мінеральных угнаенняў (азотных, фосфарных, калійных) пад азімую сяўбу — 189 тыс. т дзеючага рэчыва (110 % да плана).