Top.Mail.Ru

У Беларусі намалацілі першы мільён тон збожжа

У Беларусі намалацілі першы мільён тон збожжа, паведамляе БелТА са спасылкай на прэс-службу Мінсельгасхарча. 


«Па аператыўных звестках, са збожжавых палёў рэспублікі намалочана 1 млн 9 тыс. т збожжа. Ураджайнасць вышэй за папярэдні год на 6 працэнтных пунктаў і складае 40,9 ц/га», — адзначылі ў прэс-службе. 

Па стане на 23 ліпеня, збожжавыя і зернебабовыя культуры без кукурузы, грэчкі і проса ўбраны з 12,4% плошчаў, што складае 247 тыс. га. Азімы ячмень прыбраны на 84% плошчаў. Намалочана 804 тыс. т з ураджайнасцю 39,2 ц/га.

Выцераблена лёну на 10,16 тыс. га, што складае 21,1% ад запланаваных плошчаў.

Скошана траў другога ўкосу на плошчы 685 тыс. га., што складае больш за 64% плана.

Нарыхтавана сена 260 тыс. т (36% плана), сенажу — больш за 10 млн т (73% плана), у тым ліку ў палімернай упакоўцы 263 тыс. т.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю