Top.Mail.Ru

У Беларусі намалацілі больш за 8,3 млн тон збожжа

У Беларусі намалацілі 8,3 млн тон збожжа, паведамілі БелТА ў прэс-службе Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.



Паводле аператыўных звестак на 27 жніўня, на палях краіны намалочана 8 млн 357 тыс. т збожжа разам з рапсам.

Уклад у агульны каравай кожнай вобласці: Мінская — 2,109 млн т, Гродзенская — 1,679 млн т, Брэсцкая — 1,663 млн т, Магілёўская — 1,126 млн т, Гомельская — 995 тыс. т, Віцебская — 785 тыс. т. 

Збожжавыя і зернебабовыя культуры без кукурузы ўбраны з 91% плошчаў, што складае 2,192 млн га.

Сярэдняя ўраджайнасць збожжа вышэй леташняй на 8,4 ц / га.

Харчовага збожжа пастаўлена ў кошт дзяржзаказу 574 тыс. т — 82% ад плана.

Пасеяна азімага рапсу на зерне на плошчы 436 тыс.га, або больш за 100% ад запланаванага.

Лён выцераблены на 44 тыс. га, што складае 91% запланаваных плошчаў.

Нарыхтавана сена 394 тыс. т (55% плана), сенажу — 12 млн 384 тыс. т (89%), у тым ліку ў палімернай упакоўцы — 404 тыс. т.

Травяных кармоў нарыхтавана 3 млн 816 тыс. т — 38% плана.

Бульбы ў краіне накапана ўжо больш за 33 тыс. т. Сярэдняя ўраджайнасць вышэйшая за леташнюю на 89,1 ц / га.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю