Top.Mail.Ru

У Беларусі намалацілі больш за 7 млн тон збожжа

У Беларусі намалацілі больш за 7 млн т збожжа, паведамілі БелТА ў прэс-службе Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.



Паводле аператыўных звестак на 12 жніўня, у Беларусі намалочана збожжавых з улікам рапсу 7 млн 165 тыс. т. Гэта больш чым на 1,5 млн т больш, чым у гэты ж дзень мінулага года.

У разрэзе абласцей намалочана: Мінская — 1 млн 886 тыс. т, Брэсцкая — 1 млн 564 тыс. т, Гродзенская — 1 млн 394 тыс. т, Гомельская — 937 тыс. т, Магілёўская — 796 тыс. т, Віцебская — 588 тыс. т.

Убрана культур на зерне (з улікам рапсу, без кукурузы) на 1 млн 937 тыс. га, што складае 80 % ад агульнай плошчы ў 2 млн 432 тыс. га.

Выцераблена лёну на плошчы 40 тыс. га (92 %). 

У лік дзяржзаказу пастаўлена: харчовага збожжа — 333 тыс. т (50 % ад плана ў 663 тыс. т), алейнага наення рапсу — 104 тыс. т (104 % ад плана ў 100 тыс. т), піваварнага ячменю — 56 тыс. т (65 % ад плана ў 86 тыс. т).

Скошана траў другім укосам на плошчы 794 тыс. га, што складае 79 % ад плана ў 1 млн 10 тыс. га.

Нарыхтавана сена 500 тыс. т — 70 % ад плана, сіласу 382 тыс. т — 2 % ад плана ў 20 млн 519 тыс. т, травяных кармоў 3 млн 560 тыс. т кармавых адзінак — 35 % ад плана ў 10 млн 131 тыс. т. Сенажу нарыхтавана 11 млн 421 тыс. т, што складае 80 % ад плана ў 14 млн 309 тыс. т. 

Наяўнасць мінеральных угнаенняў (азотных, фосфарных, калійных) пад азімую сяўбу — 213 тыс. т дзеючага рэчыва, што складае 123 % да плана.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю