У Беларусі намалацілі больш за 6 млн тон збожжа. Пра гэта БелТА паведамілі ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.
Паводле аператыўных звестак на 8 жніўня, намалочана 6 млн 130 тыс. тон збожжа. Убрана 69% плошчаў збожжавых і зернебабовых культур (з улікам рапсу, без кукурузы).
Агульны каравай у разрэзе абласцей выглядае наступным чынам: Брэсцкая — 1 млн 461 тыс. тон, Віцебская — 468 тыс. тон, Гомельская — 833 тыс. тон, Гродзенская — 1 млн 189 тыс. тон, Мінская — 1 млн 512 тыс. тон, Магілёўская — 667 тыс. тон. Усе рэгіёны захоўваюць тэмпы, што апярэджваюць леташнія.