У Беларусі намалацілі больш за 11 млн т збожжа з улікам рапсу і кукурузы, паведамілі ў прэс-службе Мінсельгасхарча.
«Па аператыўных звестках на 26 лістапада, з палёў краіны намалочана 11 091 тыс. т збожжа разам з рапсам і кукурузай. У разрэзе абласцей атрымана: у Мінскай — 2765 тыс. т, Брэсцкай — 2219 тыс. т, Гродзенскай — 2186 тыс. т, Гомельскай — 1442 тыс. т, Магілёўскай — 1401 тыс. т, Віцебскай — 1078 тыс. т», — расказалі ў прэс-службе.
Збожжавыя і зернебабовыя культуры з кукурузай убраны з 99 % плошчаў, што складае 2274 тыс. га. Сярэдняя ўраджайнасць збожжа (з кукурузай) складае 43,7 ц/га, што вышэй за леташнюю на 5,6 ц/га
- Нарыхтавана льнотрасты 214 тыс. т ураджайнасцю вышэйшай за леташнюю на 12,2 ц/га.
- Цукровых буракоў накапана 5964 тыс. т. На буракапрыёмныя пункты вывезена 85 % ад накапаных буракоў, што складае 5089 тыс. т.
- Паднята зябліва на плошчы 1336 тыс. га, што складае 93 % ад плана ў 1432 тыс. га.