У Беларусі намалацілі амаль 6 млн т збожжа. Пра гэта паведамілі БелТА ў прэс-службе Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.
Паводле аператыўных звестак на 7 жніўня, намалочана збожжавых з улікам рапсу 5 млн 989 тыс. т. Гэта на 2 млн т больш, чым у гэты ж дзень мінулага года.
У разрэзе абласцей намалочана: Мінская — 1 млн 500 тыс. т, Брэсцкая — 1 млн 457 тыс. т, Гродзенская — 1 млн 125 тыс. т, Гомельская — 813 тыс. т, Магілёўская — 638 тыс. т, Віцебская — 456 тыс. т.
Убрана культур на зерне (з улікам рапсу, без кукурузы) на плошчы 1 млн 631 тыс. га, што складае 67% ад агульнай плошчы ў 2 млн 432 тыс. га.
Выцераблена лёну на плошчы 37 тыс. га, што складае 86% ад плана.
У лік дзяржзаказу пастаўлена: харчовага збожжа — 223 тыс. т (34% ад плана ў 663 тыс. т), алейнага семя рапсу — 93 тыс. т (93% ад плана ў 100 тыс. т), піваварнага ячменю — 42 тыс. т (49% ад плана ў 86 тыс. т).
Скошана траў другім укосам на плошчы 764 тыс. га, што складае 76% ад плана ў 1 млн 10 тыс. га.
Нарыхтавана сена 483 тыс. т — 67% ад плана. Сіласу нарыхтавана 366 тыс. т, што складае 2% ад плана ў 20 млн 519 тыс. т. Травяных кармоў нарыхтавана 3 млн 512 тыс. т кармавых адзінак, што складае 35% ад плана ў 10 млн 131 тыс. т. Сенажу нарыхтавана 11 млн 296 тыс. т, што складае 79% ад плана ў 14 млн 309 тыс. т.
Наяўнасць мінеральных угнаенняў (азотных, фосфарных, калійных) пад азімую сяўбу — 202 тыс. т дзеючага рэчыва, што складае 117% да плана.