Top.Mail.Ru

У Беларусі намалацілі 7,6 млн тон збожжа

У Беларусі намалацілі 7,6 млн т збожжа. Пра гэта паведамілі БелТА ў прэс-службе Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.

Паводле аператыўных звестак на 14 жніўня, намалочана збожжавых з улікам рапсу 7 млн 659 тыс. т. Гэта больш чым на 1,5 млн т больш, чым у гэты ж дзень мінулага года.

У разрэзе абласцей намалочана: Мінская — 2 млн 71 тыс. т, Брэсцкая — 1 млн 600 тыс. т, Гродзенская — 1 млн 496 тыс. т, Гомельская — 984 тыс. т, Магілёўская — 859 тыс. т, Віцебская — 649 тыс. т.

Убрана культур на зерне (з улікам рапсу, без кукурузы) на плошчы 2 млн 66 тыс. га, што складае 85% ад плана ў 2 млн 432 тыс. га.

Выцераблена лёну на плошчы 42 тыс. га — гэта 96% ад плана.

У лік дзяржзаказу пастаўлена: харчовага збожжа — 381 тыс. т (57% ад плана ў 663 тыс. т), алейнага насення рапсу — 105 тыс. т (105% ад плана ў 100 тыс. т), піваварнага ячменю — 63 тыс. т (73% ад плана ў 86 тыс. т).

Скошана траў другім укосам на плошчы 807 тыс. га, што складае 80% ад плана ў 1 млн 10 тыс. га.

Нарыхтавана сена 506 тыс. т — 71% ад плана. Сіласу нарыхтавана 398 тыс. т (2% ад плана ў 20 млн 519 тыс. т). Травяных кармоў нарыхтавана 3 млн 589 тыс. т кармавых адзінак, што складае 35% ад плана ў 10 млн 131 тыс. т. Сенажу нарыхтавана 11 млн 499 тыс. т — 80% ад плана ў 14 млн 309 тыс. т.

Наяўнасць мінеральных угнаенняў (азотных, фосфарных, калійных) пад азімую сяўбу — 219 тыс. т дзеючага рэчыва, што складае 127% да плана.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю