Развіццё аграэкатурызму падтрымліваецца на дзяржаўным узроўні.
Развіццё аграэкатурызму падтрымліваецца на дзяржаўным узроўні. «Цяпер у Беларусі аграэкатурызмам займаюцца больш як 1,4 тыс. аграэкасядзіб. Суб’екты аграэкатурызму звяртаюцца ў раённыя выканаўчыя камітэты па атрыманне дазволаў. Працэдура даволі простая. Трэба падаць заяву, камісія выязджае на месца і ацэньвае аграэкасядзібу на адпаведнасць патрабаванням заканадаўства».
Ён нагадаў, што для занятку гэтым відам дзейнасці патрэбна наяўнасць жылога дома ў сельскай мясцовасці з пэўнай колькасцю жылых пакояў, зямельны ўчастак мэтавага прызначэння, умовы для аказання паслуг.
- Паводле слоў Аляксандра Крэчатава, аграэкатурызм у рэспубліцы запатрабаваны. Адпачынак на прыродзе вабіць у тым ліку замежнікаў. Многія ўладальнікі «домікаў у вёсцы» працуюць на льготных умовах.