«Бульбы ў краіне накапана 510 тыс. т ураджайнасцю вышэйшай за леташнюю на 3,7 ц/га. Убрана ўжо 73 % плошчаў. Усяго гародніны, вырашчанай у адкрытым грунце, па краіне сабрана 96 тыс. т. Засеяныя плошчы складаюць больш за 8 тыс. га, ужо ўбрана 57 %», — паведамілі ў прэс-службе.
Цукровыя буракі ўбраны з 44 % плошчаў, што складае 47 тыс. га. Накапана 2 млн 332 тыс. т караняплодаў.
Паводле аператыўных звестак на 6 кастрычніка, з палёў краіны намалочана 9 млн 321 тыс. т збожжа разам з рапсам і кукурузай. У разрэзе абласцей сабрана збожжа: Мінская — 2310 тыс. т, Гродзенская — 1812 тыс. т, Брэсцкая — 1788 тыс. т, Магілёўская — 1286 тыс. т, Гомельская — 1107 тыс. т, Віцебская — 1018 тыс. т.
Збожжавыя і зернебабовыя культуры з кукурузай убраны з 88 % плошчаў, што складае 2036 тыс. га. Сярэдняя ўраджайнасць вышэйшая за леташнюю на 5,1 ц/га.
Харчовага збожжа пастаўлена ў лік дзяржзаказу 682 тыс. т — 97 % ад плана.
Пасеяна азімых збожжавых на зерне на плошчы 1 млн 337 тыс. га, або 89 % запланаванага.
Нарыхтавана льнотрасты 153 тыс. т ураджайнасцю вышэйшай за леташнюю на 11,9 ц/га.
Кукуруза на сілас і зялёны корм убрана з 56 % плошчаў, што складае 573 тыс. га.
Нарыхтавана сена 554 тыс. т (77 % плана), сенажу — 13 млн 662 тыс. т (98 % плана), сіласу — 12 млн 560 тыс. т (61 % плана), травяных кармоў — 7 млн 558 тыс. т кармавых адзінак (75 % плана).